РУС БЕЛ ENG 中文

Навукова-практычная канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

18.09.2023

У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады ў Дзятлаўскім раёне прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная Году міру і стварэння і 525-гадоваму юбілею горада Дзятлава.

Удзел у ёй прынялі:

старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі;

дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Леанідавіч Лакіза;

намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Анатольевіч Трубчык;

начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Марына Яўгеньеўна Лашкоўская;

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Андрэя Дзмітрыевіча Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Станіслававіч Пуцік;

загадчык аддзела гісторыі Беларусі канца 18 – пачатку 20 стагоддзяў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Наталля Яўгеньеўна Новік;

вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Наталля Васільеўна Анофранка;

старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алена Эдвардаўна Сакольчык;

старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксей Сяргеевіч Хацееў;

намеснік дырэктара па агульных пытаннях Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кірыл Дзмітрыевіч Ганчарэнка;

навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый Уладзіміравіч Лішай;

прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі, а таксама школьнікі, якія захапляюцца вывучэннем роднага краю.

У час пленарнага пасяджэння з дакладамі выступілі Вадзім Лакіза і навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама дзятлаўскія навучэнцы. Абмяркоўвалі дзейнасць установы, вехі гістарычнага развіцця Дзятлаўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці, дзятлаўскі край ад заключэння Рыжскага міру да ўз’яднання, партызанскага шпіталя ў Ліпічанскай пушчы, дзейнасць Новаяльнянскага і Дзятлаўскага дзіцячых прытулкаў у часы Вялікай Айчыннай вайны.  Удзельнікам канферэнцыі была прэзентавана кніга  “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”.

Былі ўзнагароджаны пераможцы і прызёры конкурсу навучэнцаў у рамках канферэнцыі: дыпломамі І ступені – Анастасія Шавель (ДзУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлава”), Ганна Грыцук (ДзУА “Новаяльнянская сярэдняя школа”), дыпломамі ІІ ступені – Анастасія Бортнік (ДзУА “Новаяльнянская сярэдняя школа”), Станіслаў Якаўчык (ДзУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлава”), дыпломамі ІІІ ступені – Назар Баканаў (ДзУА “Вензавецкая сярэдняя школа”, Дар’я Бурдун, Вікторыя Шымчык (ДзУА “Гімназія № 1 г.Дзятлава”).

Далей навукова-практычная работа была прадоўжана на базе ДзУА «Гімназія №1 г.Дзятлава» ў дзвюх секцыях – “Дзятлаўшчына ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя” і “Дзятлаўскі край у ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”.

Фотогалерея: