Школьнікі Воранаўскага раёна робяць сюжэты, публікуюць вершы ў кнігах, а матывуе на поспех іх вядомы ў краіне акадэмік
15.09.2023Усё гэта стала магчыма ў значнай ступені дзякуючы плённаму супрацоўніцтву сістэмы адукацыі рэгіёна з універсітэтамі.
Сяброўства на ўзроўні “школа — універсітэт” для Воранаўскага раёна Гродзеншчыны — добра знаёмая практыка ўжо шмат гадоў. Яшчэ ў 2012 годзе раённым аддзелам адукацыі была падпісана дамова аб супрацоўніцтве з БДУ.
— За гады супрацоўніцтва маем цікавы вопыт рэалізацыі эксперыментальных і інавацыйных праектаў пры тэхнічнай падтрымцы БДУ, — гаворыць начальнік аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама Валянціна Люленка.
Сур'ёзным фактарам матывацыі для навучэнцаў Воранаўскага раёна сёння з'яўляецца штогадовая прэмія іх земляка акадэміка Сяргея Абламейкі пераможцам раённага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы і матэматыцы.
У мінулым годзе дамова аб супрацоўніцтве была падпісана паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Воранаўскім райвыканкамам. Сфера адукацыі стала адным з найважнейшых вектараў у яго рэалізацыі. Так, новыя магчымасці атрымала работа з адоранымі навучэнцамі. А ў Радунскай сярэдняй школе пры істотнай падтрымцы кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы і раённага выканаўчага камітэта быў адкрыты медыяцэнтр “Тэтрыс”.
Шмат гадоў на Воранаўшчыне плённа супрацоўнічаюць і з кафедрай беларускай філалогіі рэгіянальнага ўніверсітэта. Дзякуючы сумесным праектам, былі выпушчаны тры зборнікі серыі “Мая Воранаўшчына”.
Пашыраючы межы супрацоўніцтва, упэўнена наладжваюць дзелавыя адносіны ў Воранаўскім раёне і з установамі адукацыі Расіі.
Источник: https://t.me/nastgaz