РУС БЕЛ ENG 中文

БЕЛАРУСКІЯ ПЕСНІ І НАРОДНЫЯ ТАНЦЫ – НА ПЕРАПЫНКАХ ПАМІЖ УРОКАМІ

23.09.2022

У рамках Тыдня беларускай мовы ў сярэдняй школе №5 прайшоў музычны марафон «Мова родная – мова модная».

На перапынках гучалі беларускія песні і выконваліся народныя танцы ўсімі жадаючым. Рэй у гэтай справе вёў 11 А клас. Хлопчыкі і дзяўчынкі  падарожнічалі па старонках беларускага фальклору. Усе разам яны спявалі беларускія песні. Не абышлося і без традыцыйных беларускіх гульняў і танцаў. Цікавая забава «У карагодзе мы былі» і вясёлая беларуская полька дапамаглі вучням адчуць сябе часцінкамі беларускага народа, прасякнуцца пачуццём гонару за сваю культуру.

ЦІТОВА М.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”