РУС БЕЛ ENG 中文

Школа без тэлефонаў: эфект відавочны – вырасла папулярнасць шашак і шахмат, камандных гульняў, спартыўных заняткаў

04.06.2025

З 1 верасня 2025 года беларускія школы стануць тэрыторыяй, свабоднай ад тэлефонаў. Для многіх навучальных устаноў краіны ўжо зараз гэта штодзённая практыка. У чым плюсы такого рашэння, высвятлялі карэспандэнты “Настаўніцкай газеты”.

Вета на смартфон

На працягу сёлетняга навучальнага года для дзяцей на час знаходжання ў Смальянскай сярэдняй школе Аршанскага раёна мабільныя тэлефоны — па-за зонай доступу. Выключэнне зроблена толькі для старшакласнікаў: па запытах настаўнікаў-прадметнікаў у асобных выпадках гаджэтамі карыстаюцца на занятках па гісторыі і біялогіі. На такі фармат работы ў Смальянах перайшлі на падставе рашэння агульнашкольнага бацькоўскага сходу. Пасля роздумаў і абмеркаванняў таты з мамамі падтрымалі прапанову педагогаў. Дзяцей паставілі перад фактам: пакуль у школе — з мабільнікамі давядзецца развітацца.

— Мы разам з бацькамі вырашылі, што будзем забі­раць тэлефоны на ўвесь дзень пасля прыхо­ду навучэнцаў у школу і аддаваць толькі пасля ўрокаў, — расказала дырэктар Алена Шушкевіч. — З другой дэкады верасня так працуем. Гэта няправільна, калі кожнае імгненне рукі дзіцяці цягнуцца да тэлефона, бо навошта ду­маць — у інтэрнэце можна лёгка знайсці адказ на пытанне. Навошта ву­чыць правілы з тэарэмамі, ламаць галаву над іх прымяненнем — прасцей дома ў пра­цэсе “падрыхтоўкі” спі­саць гатовае. Ці нават рызыкнуць на ўроку, употай ад настаўніка: смартфоны перацягнулі на сябе функцыю банальных шпаргалак. Мы назіралі, як пасля званка на ўрок школьнікі не мо­гуць настроіцца на вучэбны лад, бо думкамі яны ў тым, што рабілі ў тэлефоне на перапынку. І чака­юць званка, каб хутчэй схапіцца за тэлефон і, напрык­лад, вярнуцца ў гульню. Педагогі раіліся паміж сабой па пералічаных і многіх іншых праблемах, звязаных з гаджэтамі, выказваліся на педсаветах і нарадах. Усім калектывам мы прыйшлі да высновы: у плане ўплыву на развіццё дзіцяці шкода ад мабільнікаў у школе значна перавышае карысць. І пачалі дзейнічаць.

Па словах дырэктара, спачатку навучэнцам было складана. Навацыю яны сустрэлі непрыхільна, асабліва абураліся старшакласнікі. На перапынках школьнікі элементарна не ўяўлялі, чым заняцца. Педагогі ў адказ прапанавалі прывабныя альтэрнатывы. У выніку значна вырасла папулярнасць шашак і шахмат, чытання, цікавых камандных гульняў, аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных заняткаў.

— Дзеці больш сканцэнтраваліся на вучобе, — адзначыла Алена Шушкевіч. — Магчыма, часткова, але пазбавіліся шкоднай звычкі: у іх ужо няма таго, каб аўтаматычна, калі трэба і калі не трэба, пагля­дзець ў тэлефон, паспрабаваць нешта спісаць. Паступова прывыклі, што неабходна ду­маць самастойна і, зразумела, усвядомлена рыхтавацца да ўрокаў. Важны аспект — сувязь з сем’ямі. Наша школа невялікая, усяго 80 навучэнцаў. Кожнага з баць­коў я ведаю асабіста. Настаўнікі, класныя кіраўнікі з імі цесна кантактуюць. У нас выбудаваны алгарытм узаемадзеяння з бацькамі на выпадак, калі раптам дзіцяці тэрмінова спатрэбіцца сувязь. У гэтым выпадку з бацькамі павінен хутка звязацца або класны кіраўнік, або дзяжурны настаўнік, або прадстаўнік адміністрацыі школы. Аднак падобнай неабходнасці за год не ўзнікала. Штораніцы класныя кіраўнікі збіра­юць тэлефоны перад пачаткам першага ўрока і здаюць у адве­дзеную ячэйку. Шафа ўстаноўлена ў полі агляду відэакамеры на першым паверсе побач з вартавым пастом. Мы завялі спецыяльны сшытак для кантролю: перадача тэлефонаў ажыццяўляецца пад подпісы класнага кіраўніка і адказнага за захоўванне. Яны разам ставяць тэлефоны ў ячэйку, замыкаюць яе. Ключы знаходзяцца ў вартаўніка. Пасля ўрокаў той жа працэс паўтараецца ў адваротнай паслядоўнасці. У нашых планах на наступны навучальны год — устанавіць асобна дадатковую відэакамеру для назірання за месцам захоўвання тэлефонаў. 

Як праінфармавала загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Жанна Радзевіч, на Аршаншчыне 8 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (3 гарадскія і 4 сельскія) жывуць у рэжыме “тэрыторыя, свабодная ад мабільных тэлефонаў”.

Тут ужо цяпер звязаныя з абмежаваннем на гаджэты новаўвядзенні, якія неўзабаве стануць абавязковымі для ўсіх, — штодзённая практыка. Астатнія на сёння поўнасцю абсталявалі месцы для захоўвання тэлефонаў і працуюць у тэставым рэжыме: штоты­дзень — дзень без тэлефона, у шэрагу школ штомесяц — ты­дзень без тэлефона.

Таццяна БОНДАРАВА

Лепш для вучобы

Работа па абмежаванні выкарыстання мабільных тэлефонаў у Мінскай вобласці вядзецца не першы год. Пра тое, наколькі яна эфектыўная, на прыкладзе раёна расказала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Святлана Шатрун.

Адпаведная работа пачала праводзіцца яшчэ ў 2022 го­дзе, калі ўступіў у сілу Дзяржаўны школьны стандарт.

— Тады ўсімі ўстановамі адука­цыі ў вучэбныя кабінеты былі набыты спецыяльныя кантэйнеры, у якіх захоўваліся гаджэты навучэнцаў падчас заняткаў, — сказала Святлана Анатольеўна. — Пасля заканчэння ўрокаў дзіця магло заб­раць смартфон.

На пачатку бягучага навучальнага года шэраг устаноў адукацыі сумесна з бацькамі прынялі рашэнне аб абмежаванні выкарыстання мабільных сродкаў сувязі не толькі на занятках, але і на працягу ўсяго школьнага дня.

Напрыклад, у сярэдняй школе № 2 Гарадзеі такі падыход практыкуецца ўжо другі год.

— У школе распрацаваны алгарытм выкарыстання сродкаў мабільнай сувязі падчас адукацыйнага працэсу, — працягвае Святлана Шатрун. — Так, навучэнцы да пачатку першага ўрока складваюць мабільныя тэлефоны ў кантэйнеры. Пасля гэтага стараста класа або іншы адказны за гэта вучань адносіць тэлефоны ў спецыяльна адведзенае месца — ім быў вызначаны кабінет намесніка дырэктара. Перш чым паставіць кантэйнер у шафу, намеснік робіць пазнаку ў журнале, колькі тэлефонаў прынята. У канцы вучэбнага дня адбываецца адваротны працэс — стараста забірае кантэйнер і раздае аднакласнікам іх тэлефоны.

У сярэдняй школе № 2 Гара­дзеі вучацца 320 дзяцей. Спачатку некаторыя асцярогі былі і ў кіраўніц­тва школы, і ў бацькоў. Аднак час паказаў, што хваляванне дарэмнае: правіла “ў школе — без смартфона” прыжылося лёгка.

 Сёння кіраўніцтвам устаноў адукацыі раёна вядзецца работа па стварэнні неабходных умоў для таго, каб дзеці маглі здаваць тэлефоны ў спецыяльна абсталяваныя месцы, — звяртае ўвагу начальнік упраўлення.

Такое месца для захоўвання мабільных прылад да пачатку наступнага навучальнага года будзе арганізавана і ў Астроўскай сярэдняй школе Нясвіжскага раёна. У фае ўстановы адукацыі, якое абсталявана відэаназіраннем, будуць размешчаны ячэйкі для кожнага класа, якія замыкаюцца на ключ. Адказнымі за здачу ў іх мабільных тэлефонаў да пачатку першага ўрока і за іх выдачу вучням пасля ўрокаў прызначаны класныя кіраўнікі. У выпадку іх адсутнасці гэтую работу будзе праводзіць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

— Што тычыцца сітуацый, калі вучню трэба тэрмінова патэлефанаваць камусьці з бацькоў, то можна звярнуцца да любога педагога, не абавязкова да класнага кіраўніка, — звярнула ўвагу С.А. Шатрун. — Новаўвядзенне абмеркавана на агульнашкольным бацькоўскім сходзе і было станоўча ўспрынята бацькамі навучэнцаў. Усе разумеюць, што школьнікі і моладзь залежныя ад гаджэтаў, а мера, якая пачне дзейнічаць ва ўсіх школах краіны з 1 верасня, не толькі дае магчымасць лепш арганізаваць вучэбны пра­цэс. Плюсоў тут намнога больш: на перапынках дзеці будуць больш кантактаваць адно з адным, вучыцца наладжваюць камунікацыю, змогуць спакойна падрыхтавацца да наступнага ўрока.

Наталля САХНО

Школьная перезагрузка

В фойе первого этажа гимназии № 1 Ошмян появился “мобильный” комод с отдельными отсеками под замком для каждого класса.

– Изначально, по согласованию с родительской общественностью, мы предложили учащимся оставлять мобильные устройства на время занятий в специальных ячейках под контролем дежурного администратора. А с начала этого учебного года придали этому начинанию более современную и эстетичную форму. В фойе первого этажа благодаря сотруднику гимназии Владиславу Вишневскому появился “мобильный” комод с отдельными отсеками под замком для каждого класса. “Банк телефонов” расположен в зоне охвата камер видеонаблюдения, поэтому родителям и детям не приходится волноваться за сохранность техники, — рассказывает директор гимназии Ольга Саванец.

В каждом отсеке пронумерованные ячейки соответствуют списочному составу класса. И любой ученик знает, какой “кармашек” отведен конкретно для его гаджета.

— Любое новшество должно быть понятным. Поэтому здесь мы организовали работу по принципу “готовь сани летом”. В конце прошлого учебного года на заседании попечительского совета представили новинку родителям, пояснили организацию хранения телефонов, ее удобство и пользу для детей. Таким образом, нововведение 1 сентября 2024 года не стало нео­жиданностью. Это было ожидаемое и хорошо разъясненное мероприятие. Еще и по этой причине не получили ни одного нарекания со стороны законных представителей учащихся в этом учебном году, — продолжает Ольга Владимировна.

Учебный день в гимназии уже тра­диционно начинается с гардероба и школьного комода в фойе первого этажа. По словам директора, для учеников младших классов долгое время такая последовательность действий была элементом игры, в то время как гимназисты постарше оставляли свои мобильные телефоны не с той степенью энтузиазма.

—  Интернет они воспринимают как универсальную шпаргалку. Но гимназия — это территория знаний, а не легких ответов, — добавляет Ольга Саванец.

Еще одно преимущество такого подхода — перемена без гаджетов. Не отвле­каясь на лайки и репосты в соцсетях или же игры, ученики конвертируют минуты перемены в живое общение со сверстниками, время для дружбы.

При этом Ольга Саванец подчеркивает:

— Мобильный телефон в нашей гимназии — это не строгое табу. При необходимости дети могут обратиться к дежурному администратору с просьбой позвонить родителям. Классный руководитель или учитель-предметник может оперативно решить вопрос предоставления телефонов, когда они необходимы, например, для сканирования тематических QR-кодов на уроке.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: