РУС БЕЛ ENG 中文

Годныя нашчадкі Перамогі! Вучні Шчорсаўскай сярэдняй школы ў ліку пераможцаў абласнога злёту пошукавых атрадаў

15.04.2025

На мінулым тыдні пошукавы атрад «Следапыт» Шчорсаўскай сярэдняй школы прыняў удзел у абласным злёце пошукавых атрадаў (клубаў) «Мы – нашчадкі Перамогі», які быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У першы дзень злёту, 10 красавіка, вучаніца 9 класа Дар’я Быстранкова на навукова-практычнай анлайн-канферэнцыі навучэнцаў «Нам гэты свет завешчана берагчы» прадставіла сваё даследаванне «Гарэла зямля, ды не плавіліся душы», у якім рассказла аб лёсе ўдзельнікаў Усходне-Прускай аперацыі У.А.Амельяновіча і М.М.Чуры.

На наступны дзень уся каманда атрада – Дар’я Быстранкова, Анастасія Кавалевіч, Дар’я Ляўковіч, Васіліса Мігуцкая, Раман Філістовіч, Маргарыта Царук – адправілася ў Гродна, дзе на базе сярэдняй школы №3 імя. У.М. Усава адбыўся вочны этап злёту. Тэхнічную падтрымку выступленняў каманды аказвала вучаніца 8 класа Вікторыя Карнейчык.

«Следапыт» выступіў з «візітоўкай», у якой расказаў пра сябе і сваю малую радзіму.

Нашы экскурсаводы Маргарыта Царук і Дар’я Ляўковіч добра паказалі свае веды ў конкурсе на лепшую распрацоўку экскурсіі «Маршрутамі Перамогі» і прыняслі ў камандны залік Дыплом 3-й ступені.

Па выніках конкурсных заданняў наша каманда стала лаўрэатам абласнога злёту.

Віншуем каманду і яе кіраўніка Мікалая Аркадзьевіча Антончыка!

Источник: https://novgazeta.by

поделиться в: