РУС БЕЛ ENG 中文

У Нацыянальнай бібліятэцы экспаніраваліся матэрыялы ваенна-гістарычнага музея «Зямля бацькоў – зямля святая» Шчорсаўскай сярэдняй школы

15.04.2025

«Час. Спадчына. Памяць» ад такой назвай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў выставачным комплексе працуе выстава музеяў устаноў адукацыі. З 13 лютага да 4 красавіка гэтага года выстаўка была прысвечана тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Гродзенская вобласць на выстаўцы была прадстаўлена экспазіцыяй «Новы парадак» на Прынямонні» ваенна-гістарычнага музея «Зямля бацькоў – зямля святая» Шчорсаўскай сярэдняй школы.

Матэрыялы выстаўкі раскрываюць гісторыю акупацыі і знішчэння мірнага насельніцтва, утрымліваюць рэчавыя доказы трагічных падзей у гісторыі беларускага народа.

Кіраўнік школьнага ваенна-гістарычнага музея Мікалай Аркадзьевіч Антончык пазнаёміў наведвальнікаў выстаўкі з прадстаўленымі матэрыяламі: фатаграфіямі, асабістымі рэчамі вязняў канцэнтрацыйных лагераў, успамінамі мясцовых жыхароў, відавочцаў фашысцкіх злачынстваў, дакументамі, кнігамі па тэме Халакоста, творчымі работамі вучняў.

Першы раздзел выстаўкі «Страшна ўспамінаць, але немагчыма забыць» знаёміць з жыхарамі Прынямоння, якія падчас нацысцкай акупацыі былі гвалтоўна вывезены ў Германію, Аўстрыю, Польшчу, Эстонію на працы і сталі вязнямі канцэнтрацыйных лагераў.

Другі раздзел выстаўкі «Пад свінцовым дажджом і пякельным агнём» знаёміць з палітыкай генацыду, накіраванай на знішчэнне людзей: масавыя пакаранні смерцю, спаленне жыўцом і г.д., а таксама расказвае пра трагедыю вёскі Панямонь, спаленай акупантамі ў 1943 годзе.

Зараз экспазіцыя вярнулася ў родную школу. З ёю ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца вучні Нягневіцкай і Гарадзечненскай сярэдніх школ.

Источник: https://novgazeta.by

поделиться в: