Рэспубліканскi конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
28.03.202527 сакавіка 2025 года на базе УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» прайшоў рэспубліканскi конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Асноўная мэта конкурсу – фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
На рэспубліканскім этапе конкурсу юныя экскурсаводы прадстаўлялi тэматычную экскурсію «Музей у чамадане» і аглядную экскурсію ў форме рэкламы адпаведна профілю музея.
Віншуем Балінскую Соф'ю, навучэнку ДУА “Лойкаўская СШ” і ДУА“Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (кіраўнік Раманчук Люцына Чаславаўна) з Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Жадаем Соф' i новых перамог, а педагогу творчых поспехаў і натхнення!
Источник: https://grodruo.by