РУС БЕЛ ENG 中文

Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі»

24.04.2024
17-18 красавіка 2024 года ў г. Гродна адбыўся рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі». Агранізатарамі мерапрыемства выступілі УА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” і ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”.

Пад час форуму быў прэзентаваны станоўчы педагагічны вопыт краязнаўчай дзейнасці розных рэгіёнаў Беларусі, абмеркаваны актуальныя формы і метады агранізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі, адбылося азнакамленне з эфектыўнымі практыкамі раязнаўчай работы Гродзенскай вобласці.

У рамках форуму была прадстаўлена панарама краязнаўчага вопыту Гарадзеншчыны, адбылася прэзентацыя рэгіянальнага вопыту краязнаўчай дзейнасці. Круглы стол “Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі” завершыў працу краязнаўчага форуму.

Удзельнікі форуму наведалі Стары і Новы замкі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею з адукацыйна-экскурсійнай праграмай “У гісторыю скрозь стагоддзі”, а таксама адукацыйна-экскурсійную праграмму па гістарычным цэнтры Гродна і пазнаёміліся з Барыса-Глебскай Каложскай царквой.