РУС БЕЛ ENG 中文

Вынікі Рэспубліканскага конкурса творчых работ “Радзімы спадчына - мой гонар”

18.12.2023

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці навучэнцаў, іх духоўнага ўзбагачэння праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў праведзены Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар” (далей – Конкурс).

   Конкурс садзейнічаў фармаванню ў навучэнцаў гістарычнай свядомасці і высокай культуры; развіццю творчага патэнцыялу, далучэннню навучэнцаў да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне і зберажэнне культурных традыцый роднага краю, вывучэнне жыццёвага і творчага шляху вядомых землякоў малой радзімы з мэтай папулярызацыі іх імёнаў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці.

   На рэспубліканскі этап Конкурсу прадстаўлена 76 работ (аўтары – 104 навучэнцы), з іх 37 работ у намінацыі “Скарбніца традыцый маіх дзядоў” (пісьмовыя работы) і 39 работ у намінацыі “Жывая крыніца талентаў роднага краю” (відэаролікі). Навучэнцамі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падрыхтаваны 14 творчых работ. Усяго ў Конкурсе прынялі ўдзел 1611 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

   Журы Конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы цікавасць і разнастайнасць матэрыялу.

   Пісьмовыя работы ў намінацыі “Скарбніца традыцый маіх дзядоў” прысвечаны гістарычным і культурным асаблівасцям роднага краю; народным традыцыям і звычаям; вуснай народнай творчасці (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.); выканальніцкаму мастацтву (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва); святочна-абрадавай культуры (святы, абрады, рытуалы, культы); тэхніцы і тэхналогіі вырабу (рамёствы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня).

   Работы змяшчалі выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі; прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

   Відэаролікі ў намінацыі “Жывая крыніца талентаў роднага краю” раскрываюць творчую дзейнасць, поспехі і дасягненні земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне.

   Удзельнікі Конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, інтарэс да народных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю і дасягненняў сваіх землякоў.

   Па выніках Конкурсу аўтары творчых работ ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, усяго – 42; дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, усяго – 34.

   Творчыя работы пераможцаў і прызёраў будуць уключаны ў зборнік Рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”.

 

Спіс пераможцаў і прызераў конкурсу творчых работ

“Радзімы спадчына-мой гонар”

 

Намінацыя “Скарбніца традыцый маіх дзядоў”

Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:

 

ІІ СТУПЕНЬ

  1. Буравікова Марыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Шчучына” Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Яхімчык А.А., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);
  2. Вярцінская Марыя, Венцкевіч Дар’я, навучэнцы ДУА“Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н. Карпянкова” Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Войшніс Ф.С., загадчык этнаграфічнага музея “Спадчына”);
  3. Дзядовіч Дар’я, навучэнка ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Галавач Т.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

 

ІІІ СТУПЕНЬ

1.Казлоўская Ірына, навучэнка ДУА “Нацкая сярэдняя школа” Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Язукевіч Г.Ч., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Урублеўская І.Э., настаўнік рускай мовы і літаратуры).

 

Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджваюцца:

 

  1. Матоніс Юлія, навучэнка ДУА “Клайшанская базавая школа” Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Вільчэўская Г.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
  2. Пяцельчыц Сняжана, навучэнка ДУА “Канюхоўская сярэдняя школа” Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Жвалеўская Ларыса Дзмітрыеўна, настаўнік пачатковых класаў).

 

Намінацыя “Жывая крыніца талентаў роднага краю”

 

Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:

 

ІІ СТУПЕНЬ

  1. Заяц Дар’я, навучэнка ДУА “Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Янкоўская І.І., загадчык аддзела);
  2. Маеўская Карына, Часновіч Сафія, навучэнцы ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Маеўская Л.В., загадчык аддзялення).

 

 

ІІІ СТУПЕНЬ

  1. Шухно Арына, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 імя Ф.М. Сінічкіна

г. Слоніма” Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Апановіч Н.А., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце).

 

Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджваюцца:

 

  1. Бануль Ганна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Масты” Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Калеснікава Т.Я., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
  2. Івашкевіч Сафія, Міхневіч Аляксандра, Суравец Арцём, навучэнцы ДУА “Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Гродзенскай вобласці (кіраўнік: Вайцяхоўская Н.М., загадчык аддзела).

Источник: https://dtdm-grodno-guo.by

поделиться в: