З 1 верасня ва ўсіх сталічных школах будуць харчавацца па-новаму
09.08.2023Па выніках эксперыменту па харчаванні распрацаваны зборнік страў, якія рэкамендаваны ўсім установам адукацыі краіны, паведаміла карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» дырэктар сталічнага камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч.
Пілотны праект праходзіў са снежня мінулага года і скончыўся сёлета ў апошнія дні мая.
— Мы імкнуліся не толькі абнавіць меню, стварыць камфортныя ўмовы для харчавання школьнікаў, але і ўнесці выхаваўчы момант у арганізацыю харчавання, дабавіць эстэтыкі ў сервіроўку сталоў, — адзначыла Н. Лукашэвіч.
Школьныя сталовыя паступова ператвараюцца ў кафэ, дзе створаны камфортныя ўмовы. Упершыню на кожным стале будуць расстаўлены цукарніцы. У іх ужо ёсць патрэба, таму што чай будзе несалодкім. Дзецям самім прапануюць дабаўляць цукар на смак. Яшчэ адно новаўвядзенне — наяўнасць нажоў. Спадабаліся вучням і гладкія шклянкі.
Па словах дырэктара сталічнага КШХ, самым прывабным у новым харчаванні з’яўляецца разнастайнасць страў. Гэта курыныя галёнкі, крыльцы, пельмені, прыгатаваныя айчыннымі вытворцамі непасрэдна для дзяцей. Яны будуць падававацца са смятанай, соусамі. Для гэтага прапануецца соус «Казка» па тыпе дзіцячага кетчупу. Прыйдуцца даспадобы блінчыкі з соусамі з варэння, смятанай, а яшчэ ў працэсе распрацоўкі — шакаладная паліўка.
Галоўнае адрозненне ў арганізацыі харчавання сталічных школ — гэта наяўнасць выбару страў у меню. 2 варыянты будуць прадастаўлены навучэнцам загадзя. Больш за ўсё такі фармат плануецца прымяняць у пачатковай школе.
З 1 верасня ў буфетах установяць новыя касавыя апараты, дзе можна выкарыстоўваць і наяўны, і безнаяўны разлік. Будуць працягвацца і тыя праекты, якія распачалі раней. У «Разумным буфеце» можна разлічыцца з дапамогай кода на навучэнскім білеце. «Чыстая талерка» заваявала вялікую папулярнасць у мінулым навучальным годзе і будзе радаваць сваёй чысціней і сёлета.
Больш падрабязна аб арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі краіны з новага навучальнага года чытайце ў бліжэйшым нумары «Настаўніцкай газеты».
Источник: https://nastgaz.by/