РУС БЕЛ ENG 中文

День белорусского языка в ДОЛ «Летний DRIVE»

24.07.2023

Дзень беларускай мовы

Мова - душа народа, векавая памяць, наш галоўны скарб. Так у нашым аздараўленчым лагеры «Летний DRIVE» адбыўся дзень беларускай мовы. Увесь гэты дзень усе размаўлялі па-беларуску. Выхаванцы прынялі ўдзел у гульнёвай праграме «Каб любіць Беларусь нашу мілую», гадзіне адпачынку «Гульні нашых продкаў», завочным падарожжы «Чароўны куфэрак». Усе з цікавасцю і задавальненнем прыгадалі прыказкі, загадкі, казкі, калыханкі, гулялі ў беларускія народныя гульні. Хлопыкі і дзяўчынкі змаглі пераканацца, якая багатая і прыгожая наша мова, як важна берагчы і захоўваць традыцыі роднага краю.

 

Источник: https://dtdm-grodno-guo.by/

Фотогалерея:

поделиться в: