РУС БЕЛ ENG 中文

Выхаванцы ЛпіА “Садружнасць” і ДАЛ “Юныя алімпійцы” падарожнічаюць па малой радзіме

18.07.2023

Менавіта цікавай і незвычайнай гісторыяй славіцца аграгарадок Варонча Карэліцкага  раёна.  Адпраўляючыся сюды на экскурсію,  мы ўжо добра ведалі, што нас сустрэне  адзін з самых прыгожых помнікаў духоўнай культуры – касцёл Святой Ганны, які захаваўся ад старадаўняга  буйнога маёнтка.  Ад святара мы даведаліся, што  касцёл быў пабудаваны ў 1773 годзе. Менавіта тут хрысціліся Ян Чачот і Марыля Верашчака (каханая Адама  Міцкевіча). Тут Марыля пабралася  шлюбам і са сваім мужам Ваўжынцам Путкамерам.  Касцёл уражвае сваёй шырынёй і велічнасцю. 

Наведалі мы і Варанчанскі спіртзавод, які мае багатую гісторыю і вядомы не толькі ў нашай вобласці, але і па ўсёй  рэспубліцы. Тут  працуюць адказныя людзі,  адданыя сваёй справе. Уражвае прырода Варанчанскіх аколіц. Крутыя горкі, пакрытыя лясамі, глыбокія яры. Складваецца ўражанне, што мы знаходзімя не ў Карэліцкім раёне, а недзе ў Швейцарыі. Пра прыроду Варончы мы чыталі  і раней у паэмах Адама Міцкевіча.

На працягу экскурсіі яшчэ раз упэўніліся, што край наш Карэліцкі можна  па праву лічыць адным з самых прыгожых не толькі ў нашай рэспубліцы,  але і ва ўсім свеце.

 

Источник: https://dtdm-grodno-guo.by/

Фотогалерея:

поделиться в: