Летам музей сярэдняй школы № 1 Ліды «Спадчына» ператвараецца ў вучэбны клас
19.07.2023Летам музей сярэдняй школы № 1 Ліды “Спадчына” ператвараецца ў вучэбны клас. Тут для тых, хто адпачывае ў школьным аздараўленчым лагеры “Патрыёт”, праводзяцца экскурсіі і заняткі па гісторыі роднага краю. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.
Аздараўленчы лагер “Патрыёт” быў арганізаваны ў 2013 годзе пасля таго, як па ініцыятыве пагранічнага камітэта і раённага ўпраўлення па адукацыі ў школе быў сфарміраваны першы кадэцкі клас.
“Работа з пагранічным атрадам у нас вельмі прадукцыйная, — расказвае дырэктар сярэдняй школы № 1 Ліды Сяргей Фанасаў. — Такое супрацоўніцтва цікавае для дзяцей і карыснае для ўстановы адукацыі. Мы праводзім мерапрыемствы сумесна з пагранічным камітэтам кожны тыдзень, прычым ладзім іх не толькі на тэрыторыі ўстановы адукацыі, але і непасрэдна ў самім пагранатрадзе”.
Важным кірункам прафарыентацыйнай работы ў сярэдняй школе № 1 Ліды з’яўляецца наведванне Інстытута пагранічнай службы. Падчас такіх паездак навучэнцы профільнага класа могуць на свае вочы ўбачыць, як вядзецца падрыхтоўка будучых спецыялістаў, пагаварыць са студэнтамі УВА і яшчэ раз упэўніцца ў тым, што яны правільна выбіраюць прафесію.
Вялікая роля ў выхаванні будучых абаронцаў Радзімы адводзіцца школьнаму музею.
“Музей у нашай школе — гэта не проста сабраныя рэчы, — зазначае Сяргей Фанасаў. — Для нас музей — гэта сэнс краязнаўчай работы. У ім праводзяцца экскурсіі не толькі для навучэнцаў школы і тых, хто адпачывае ў лагеры. У “Спадчыну” любяць прыходзіць навучэнцы з іншых школ горада, а таксама жыхары Ліды, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю”.
Источник: https://nastgaz.by/