РУС БЕЛ ENG 中文

Пошукавая экспедыцыя “У пошуках невядомага”

19.06.2023

19.06.2023 г. Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу  рабяты лагернай змены “Вясёлка” Граўжышкоўскай базавай школы сталі ўдзельнікамі сапраўднай пошукавай экспедыцыі “У пошуках невядомага”, арганізаванай у вёсцы Шчапанавічы Ашмянскага раёна.  Аб’ектам пошуку стала гарадзішча - тып археалагічнага помніка, былое ўмацаванае паселішча (горад, замак, свяцілішча, феадальная сядзіба), акружанае, як правіла, землянымі валамі і равамі. Пошук і вывучэнне гарадзішч – занятак  вельмі цікавы і незвычайны, бо дазваляе зазірнуць на многія тысячагоддзі ў мінулае нашага краю, углыб стагоддзяў. Выхаванцы старанна і акуратна ўзбіраліся на земляны вал (старэйшыя дапамагалі малодшым), уважліва паслухалі легенду аб гарадзішчах, палюбаваліся прыродай роднага краю.         

Цікавая і змястоўная экспедыцыя паказала, што канікулы - гэта пара не толькі адпачываць, але і вывучаць гісторыю роднага краю.

Дзень прайшоў весела, актыўна і энергічна. Крыху стомленыя, але шчаслівыя ад пазітыўных эмоцый дзеці пакідалі лагер.

 

Источник: https://dtdm-grodno-guo.by/