РУС БЕЛ ENG 中文

Выпускніца філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Саўко аб удзеле ў Рэспубліканскім свяце выпускнікоў: «Гэта была сапраўдная казка, у якой мы адчулі сябе зоркамі, людзьмі, якім ёсць чым ганарыцца»

24.06.2023
Выпускніца філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Саўко аб удзеле ў Рэспубліканскім свяце выпускнікоў: «Гэта была сапраўдная казка, у якой мы адчулі сябе зоркамі, людзьмі, якім ёсць чым ганарыцца»

 

– Прыняць удзел у такім ўражваючым мерапрыемстве – магчымасць, якая даецца далёка не кожнаму. Таму я вельмі ўдзячная Купалаўскаму ўніверсітэту за тое, што змагла рэалізаваць сябе не толькі як будучага выкладчыка беларускай мовы і літаратуры, але і як актыўнага і творчага чалавека. Напрацягу ўсіх гадоў вучобы я імкнулася быць карыснай свайму ўніверсітэту і грамадству ўвогуле. Я з’яўляюся выдатніцай вучобы, актывісткай факультэта, арганізатарам і ўдзельнікам шматлікіх творчых мерапрыемстваў. Заўсёды з цікавасцю і шчырымі памкненнямі прымаю ўдзел у конкурсах і канцэртах, актыўна развіваюся ў навуковай дзейнасці.

Калі даведалася, што буду ў ліку тых, хто адправіцца ў Мінск на свята выпускнікоў, - адчула небывалы гонар. Таму што ў такія моманты прыходзіць разуменне, наколькі адказны і паспяховы быў пройдзены шлях, якіх высокіх вынікаў удалося дасягнуць. 

Усё яшчэ застаюся пад прыемнымі ўражаннямі, мяне перапаўнюць  пачуцці захаплення і шчырай радасці. Таму што тое свята, якое для нас падрыхтавалі, тая веліч і прыгажосць – нешта незвычайнае. Гэта была сапраўдная казка, у якой мы, пакуль яшчэ студэнты, адчулі сябе зоркамі, людзьмі, якім ёсць чым ганарыцца. 

Асаблівым момантам мерапрыемства для мяне стаў зварот Прэзідэнта. Вельмі краналі яго словы пра тое, што ў нашых руках не толькі ўласны лёс, але і лёс роднай краіны. А таму нельга траціць час на бессэнсоўныя справы, адкладаючы сапраўды важнае на заўтра. 

Мы - яшчэ ўчора студэнты, ужо сёння гатовыя плённа працаваць на карысць дзяржавы і грамадства. Развіваць, удасканальваць і паляпшаць дабрабыт любімай Беларусі. 
 
 
Источник: https://grodnonews.by/