“Ладзеніцкія гарэзы” отдыхают ярко в ГУО "Ладеникская базовая школа" Новогрудского района
21.06.2023“Ладзеніцкія гарэзы” адпачываюць ярка!
Дэвізам сённяшняга дня стала беларуская прыказка “Бацькоўскі край – для летніх вандровак рай!” Нашы “гарэзы” адправіліся за новымі прыгодамі ў маляўнічае, поўнае таямніц і загадак месца – возера Свіцязь, якое знаходзіцца ў Навагрудскім раёне.
Да паходу дзеці добра падрыхтаваліся: купальныя касцюмы, мячы, галаўныя ўборы, стратэгічны запас матуліных прысмакаў… Але пахмурнае надвор’е прадвызначала толькі пешую прагулку па беразе. І ўсім здавалася, што баўленне часу на возеры пад пагрозай. І тут выхавальнікі расказалі дзецям, што мы знаходзімся ў чароўным месцы, і, калі загадаць сваё запаветнае жаданне, то яно абавязкова збудзецца. Так і атрымалася! У хуткім часе хмары зніклі і азёрная вада адлюстравалася ў цёплых сонечных промнях.
Турыстычны бівак разбілі на беразе ля самай вады. Добра падсілкаваўшыся, рабяты сустрэліся з выратавальнікамі АСВОДа і яшчэ раз успомнілі, паўтарылі правілы бяспечных паводзін на вадзе.
І вось – даўгачаканы момант – водная феерыя на пяшчотных хвалях возера! Столькі радасных эмоцый, воклічаў, уражанняў даўно не чулі свіцязянскія старадрэвіны!
Источник: https://dtdm-grodno-guo.by/