РУС БЕЛ ENG 中文

АЛ "Юныя патрыёты" Кашалеўскай базавай школы Навагрудскага раёна

21.06.2023

Дапытлівыя – у дарогу!

   Вельмі цікава і насычана прайшоў чарговы дзень для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Юныя патрыёты" Кашалеўскай базавай школы Навагрудскага раёна.

Рабяты адправіліся на экскурсію па маршруце аг. Кашалёва - ДЛГУ "Навагрудскі лясгас" - г.Баранавічы - в. Свіцязь – аг. Кашалёва.

 Наведаўшы ДЛГУ “Навагрудскі лясгас”, дзеці даведаліся шмат цікавага пра лясную гаспадарку, пра тое, як шмат трэба ўкласці працы і часу, каб вырасла дарослае дрэва, а таксама аб безадходнай перапрацоўцы драўнянай сыравіны. Выхаванцы з цікавасцю агледзелі мінідэндрапарк на тэрыторыі Навагрудскага лясніцтва, зазірнулі і ў цяпліцы. Лесавод Вераніка Рабая расказала і паказала, як вырошчваецца дэкаратыўна-пасадачны матэрыял не толькі для патрэб лясгаса, але і на продаж для жыхароў горада і раёна. Калі меркаваць па ўражаннях выхаванцаў, экскурсія ім прыйшлася даспадобы. Цяпер яны дакладна ўсвядомілі, якая важная і складаная праца ў лесаводаў.

Даведацца пра гісторыю горада Баранавічы і наведаць музей паравозаў выхавальнікі лагера  змаглі на наступным прыпунку экскурсіі.

Музей чыгункі пад адкрытым небам размешчаны на тэрыторыі невялікага сасновага парка, дрэвы якога дапамагаюць схавацца ад летняй спёкі ў сонечны дзень. Агляд пачаўся з паравоза, які ў 1871 годзе першым паехаў на Брэст праз Баранавічы. Гэты макет у два разы меншы за арыгінал. Акрамя гэтага  дзеці ўбачылі некалькі дзясяткаў лакаматываў, пасажырскіх і грузавых вагонаў, паравозаў, нават ваенныя платформы, рамонтную і будаўнічую жалезнадарожную тэхніку. Дзеці з задавальненнем званілі ў семафор каля будкі наглядчыка станцыі.  Экспазіцыю называюць візітнай карткай горада. У музеі шмат інтэрактыўных элементаў. Тэхніку можна было не проста паглядзець, але і пабываць усярэдзіне яе, адчуць сябе машыністам, стоячы ў правага крыла лакаматыва. Рабятам вельмі спадабалася катацца на ручной дрызіне.

Вяртаючыся з горада Баранавічы, мы, вядома, наведалі возера Свіцязь. Надвор'е не падвяло. Рабяты пакупаліся, пазагаралі і выдатна правялі час.

 Мора дадатных эмоцый,  новых уражанняў, цудоўны настрой – вынік дня, які прайшоў пад назвай “Юныя краяведы”.

Фотогалерея: