РУС БЕЛ ENG 中文

Здаровы адпачынак з “Вектарам”

14.06.2023

Ужо дасягнула “экватару” змена ў летніку “Вектар” раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Педагогі прыкладаюць усе намаганні, каб юныя адпачывальнікі правялі яе з карысцю, у тым ліку для свайго здароўя, а таму чарговы тэматычны дзень вектараўцаў прайшоў пад дэвізам: “Здаровы лад жыцця – гэта крута!”.

Раніцай дзеці ажыццявілі міні-экскурсію ў Дзятлаўскае ДТСААФ. Тут яны не толькі з задавальненнем даведаліся, як ажыццяўляецца навучанне будучых вадзіцеляў, але і самі паспрабавалі рашаць задачы па правілах дарожнага руху.

Затым на занятках “Акадэміі вясёлых мастацтваў” паказалі свае дызайнерскія здольнасці, малюючы білборды на тэму “Хочам, каб стала модным здаровым быць і свабодным!”.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета” правялі фэйс-тайм “Час быць здаровым!”, у рамках якога кожны змог паспрабаваць свае сілы ў крэатыўных конкурсах і спаборніцтвах.  На “індыкатары дня” дзеці адзначылі, што ён прайшоў з пазітывам і станоўчымі эмоцыямі.

 

Источник: http://diatlovonews.by/