РУС БЕЛ ENG 中文

Каля 48 тыс. дзяцей плануецца аздаравіць на Гродзеншчыне падчас летніх канікул

13.06.2023

У Гродзенскай вобласці бу­дзе працаваць каля 720 лагераў як з кругласутачным, так і з дзённым знахо­джаннем. Школьнікаў пры­муць 23 стацыянарныя лагеры з кругласутачным знаходжаннем, каля 490 — з дзённым знахо­джаннем, каля 80 — палатачных кругласутачных, 57 — працы і адпачынку, 44 — ваенна-патрыя­тычныя, 95 — спартыўна-аздараўленчых. Вялікая ўвага ўдзяляецца адпачынку дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, больш як 1260 з іх адправяцца ў лагеры. Адпачнуць і 308 дзяцей-інвалідаў.

летний лагерь дети

— Асноўнае, на што звяртаецца ўвага ўсіх, хто займаецца арганізацыяй дзіцячага адпачынку і аздараўлення, — захаванне жыцця і здароўя хлопчыкаў і дзяўчынак, — падкрэсліла загадчыца аддзела методык і тэхналогій дадатковай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Валянціна Сегень. — Выхаваўча-аздараўленчыя ўстановы адукацыі Гродзенскай вобласці ствараюць умовы не толькі для паўнавартаснага адпачынку і аздараўлення, але і для рознабаковага сацыяльнага развіцця выхаванцаў.

Будзе прадоўжана практыка работы абласных профільных лагераў “Навука”, “Піянер”, “Лідар”, для навучэнцаў аграрных і педагагічных класаў “Прафстарт”, эколага-біялагічнага і тэхнічнага профіляў “Свет навукі”. Ужо чацвёрты год запар матываваных на атрыманне ваеннай спецыяльнасці юнакоў і дзяўчат прымае лагер “Юны кадэт” на базе Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча. Карыстаюцца попытам сярод старшакласнікаў лагеры працы і адпачынку, таму іх рабоце таксама надаецца асаб­лівае значэнне. Дарэчы, як і рабоце лагераў ваенна-патрыятычнага профілю: запланавана адкрыццё каля 44 лагераў і атрадаў, у тым ліку на базе вайсковых часцей, пагранічных застаў. Выкарыстоўваецца практыка арганізацыі палатачных лагераў на базе загарадных стацыя­нарных.

На працягу летняй аздараўленчай кампаніі бу­дзе ажыццяўляцца метадычнае суправаджэнне выхаваўчай работы ва ўсіх дзіцячых аздараўленчых лагерах. Падабраны педагогі, праведзена іх падрыхтоўка. На базе Гро­дзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі былі арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў аздараўленчых лагераў і педагагічных работнікаў “Зместавы кампанент арганізацыі дзейнасці дзяцей у летні перыяд: выхаванне і аздараўленне”.

Метадысты Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі правялі курс “Школа важацкага майстэрства” для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама імі распрацоўваецца зборнік метадычных рэкамендацый у дапамогу арганізатарам летняга адпачынку.

— У гэтым годзе зроблены акцэнт на ідэалагічным, грамадзянскім і ваенна-патрыятычным выхаванні, будзе прадоўжана работа па рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння, — адзначыла Валянціна Сегень. — Асаблівая ўвага ўдзяляецца датам, звязаным са знакавымі падзеямі ў гісторыі Беларусі, якія ма­юць асаблівае гістарычнае і грамадска-палітычнае значэнне. Будзе працягнута рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”.

Рэспубліканскую акцыю “Правільнае лета” пад дэвізам “Сонечна, радасна, класна — лета пройдзе не дарма!” падтрымаюць і на Гродзеншчыне. Запланаваны такія мерапрыемс­твы, як інфармацыйна-метадычны праект “Час яркіх ідэй”, выязныя метадычныя інтэнсівы, анлайн-эстафета выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі “Я, ты, ён, яна — разам цэлая краіна” і інш.

Падчас канікул будуць працаваць 28 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дваровыя пляцоўкі па месцы жыхарства.

 

Источник: https://nastgaz.by/