РУС БЕЛ ENG 中文

Падведзены вынікі конкурсу на падпіску на выданні Выдавецкага дома «Педагагічная прэса». Віншуем пераможцаў!

09.06.2023

Надышоў час падвядзення вынікаў конкурсу на падпіску.

Нагадваем, што рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Педагагічная прэса” право­дзіць конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на ўсе свае друкаваныя выданні (“Настаўніцкую газету”, газету “Домой!”, часопісы “Спорт time”, “Народная асвета”) сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў трох намінацыях.

Нам вельмі прыемна, што за час існавання конкурсу з’явіліся свае фаварыты — неаднаразовыя пераможцы. Разам з тым мы заўсёды адкрыты для новых удзельнікаў, таму з задавальненнем запрашаем далучацца да конкурсу.

А пакуль прадстаўляем вынікі за першае паўгоддзе 2023 года.

Сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі сярод абласцей і Мінска лідарства размеркавалася наступным чынам:

1-е месца — Магілёўская вобласць;

2-е месца — Гомельская вобласць;

3-е месца — Гродзенская вобласць.

Сярод гарадскіх устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек лепшымі сталі:

1-е месца — Мазыр Гомельскай вобласці;

2-е месца — Орша Віцебскай вобласці;

3-е месца — Бабруйск Магілёўскай вобласці.

Сярод раённых устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі лепшыя вынікі паказалі:

1-е месца — Чавускі раён Магілёўскай вобласці;

2-е месца — Акцябрскі раён Гомельскай вобласці;

3-е месца — Старадарожскі раён Мінскай вобласці.

Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі (з 1-га па 3-е месца) будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць каштоўныя падарункі — прынтары розных мадыфікацый і шматфункцыянальныя прыстасаванні.

Акрамя таго, па рашэнні камісіі заахвочвальныя прызы за волю да перамогі (станоўчую дынаміку ў падпісцы на “Настаўніцкую газету”, газету “Домой!”, часопісы “Спорт time” і “Народная асвета” за першае паўгоддзе 2023 года) атрымаюць Лідскі раён Гродзенскай вобласці, Светлагорскі раён Гомельскай вобласці і Пружанскі раён Брэсцкай вобласці. Значны рост падпіскі не мог застацца незаўважаным!

Увогуле, нам, журналістам, заўсёды прыемна атрымліваць зваротную сувязь ад сваіх чытачоў. Так мы лепш разумеем турботы і патрэбы педагогаў. Шукаем адказы на іх пытанні, пішам пра метадычныя знаходкі, арганізацыю цікавых урокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў, знаёмімся са школьнымі традыцыямі.

Са шматлікіх камандзіровак (мы з калегамі за апошнія паўтара года аб’ездзілі практычна ўсю краіну) прывозім не толькі эмоцыі і натхненне, але і артыкулы настаўнікаў. Нашы педагогі — таленавітыя аўтары “Настаўніцкай газеты”, якія ахвотна дзеляцца сваімі думкамі і практычнымі напрацоўкамі. Таму, калі наша суполь­насць павялічыцца, разам мы здолеем ажыццявіць яшчэ больш цікавых і карысных праектаў. Запрашаем!

 

Источник: https://nastgaz.by/