Пад дэвізам «Правільнае лета» будзе праходзіць сёлетняя аздараўленчая кампанія
05.06.2023Лета будзе насычаным, цікавым і запамінальным як для дзяцей, так і для педагогаў, адзначыла ў размове з карэспандэнтам «Настаўніцкай газеты» кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская.
Так, пройдзе агляд-конкурс на лепшы аздараўленчы лагер, у якім будуць новыя намінацыі. Сярод іх – «Лепшы важаты, лепшы выхавальнік аздараўленчага лагера», дзе ўдзельнікі прадэманструюць сваё педагагічнае майстэрства. Яны прадставяць самапрэзентацыю, прапануюць новыя кірункі аздараўленчай кампаніі, свае праекты па яе зместавым напаўненні. У склад журы плануецца ўключыць педагогаў, бацькоў, студэнтаў і саміх выхаванцаў.
У аздараўленчай кампаніі задзейнічаны студэнты ўніверсітэтаў педагагічнага профілю, якія папярэдне прайшлі падрыхтоўку ў школах важацкага майстэрства. Гэтыя школы – не разовыя аб’яднанні, а цыкл сістэматычных заняткаў для метадыстаў школ, рэгіянальных і рэспубліканскіх устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, універсітэтаў. Акрамя таго, студэнты будуць працаваць у аздараўленчых лагерах у складзе педагагічных атрадаў.
Источник: https://nastgaz.by/