РУС БЕЛ ENG 中文

Прадстаўнікі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" ў Гродне

01.06.2023

Намеснік дырэктара па развіцці Людміла Пастарнакевіч сустрэлася з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Русланам Абрамчыкам.

Акцэнт у размове быў зроблены на павышэнні ўзроўню падпіскі на выданні медыяхолдынга. Акрамя гэтага, былі абмеркаваны варыянты ўзаемадзеяння настаўнікаў Гродна з профільнымі выданнямі і магчымасць трансляцыі іх прафесійнага вопыту на старонках "Настаўніцкай газеты".

У маршруце рабочай паездкі таксама значылася наведванне Гродзенскага абласнога сацыяльна-псіхалагічнага цэнтра. Год назад ва ўстанове пачаў працаваць абласны рэсурсны цэнтр сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці па тэме "Метадычная падтрымка дзейнасці педагагічных работнікаў па выяўленні і і прафілактыцы насілля ў адносінах да непаўналетніх".

Дырэктар СПЦ псіхолаг Ірына Кажура расказала, як ва ўстановах адукацыі вобласці наладжана работа з псіхолагамі, пра дзейнасць абласнога рэсурснага цэнтра і пра тое, з якімі запытамі да спецыялістаў звяртаюцца навучэнцы і іх бацькі.

Падрабязней аб гэтым чытайце ў тэматычным дадатку "Настаўніцкай газеты" "Псіхолаг у школе".