Районный этап республиканского конкурса «Я патриот своей страны» в Островецком районе
06.02.2023У паўфінал рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” выйшаў астравецкі гімназіст.
За пуцёўку на абласны этап гэтага спаборніцтва змагаліся 10-класнікі, якія маюць высокія паказчыкі ў вучобе, актыўна займаюцца грамадскай, спартыўнай і валанцёрскай дзейнасцямі, з’яўляюцца лідарамі вучнёўскага самакіравання і актывістамі грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцамі ваенна-патрыятычных клубаў і класаў.
Магчымасцю скарысталася 7 школьнікаў раёна: Дамініка Кармаза з Рымдзюнскай СШ, Соф’я Даўляш з СШ №1, Аліцыя Куліс з Гервяцкай СШ, Паліна Грэцкая з СШ №3, Лізавета Мікліс з СШ №2, Дамініка Варапай з Варнянскай СШ і Уладзіслаў Васілеўскі з гімназіі №1.
Канкурсантам прапанавалі паказаць свае здольнасці і творчы патэнцыял у пяці выпрабаваннях.
Так, у “Візітнай картцы” найвышэйшы бал атрымаў Уладзіслаў Васілеўскі.
У творчым конкурсе “Я магу” лепшымі былі ўдзельнікі астравецкай гімназіі, Варнянскай і Рымдзюнскай школ. Улад чытаў верш Андрэя Дзяменцьева “Ні аб чым не шкадуйце”, Дамініка Кармаза – Мусы Джаліля “Панчошкі”, а Дамініка Варапай з дапамогай групы падтрымкі зрабіла харэаграфічную замалёўку на песню Юліі Паршуты “Месяц май”.
Лепшыя відэаматэрыялы ў намінацыі “Мая краіна” атрымаліся, як і ў папярэднім конкурсе, у дзвюх Дамінік і Уладзіслава.
Пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і асабісты ўнёсак у развіццё рэгіёну найлепш апісалі ў эсэ “Пра тую вясну…” астравецкі гімназіст і варнянская школьніца.
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Памяць пакаленняў” аказалася для канкурсантаў складанай.
У выніку 3 месца заняла Лізавета Мікліс, 2-е – падзялілі Дамініка Кармаза і Дамініка Варапай. Перамогу святкаваў Уладзіслаў Васілеўскі.
У канцы лютага юнак прадставіць наш раён на абласным этапе конкурсу ў Гродне.
Источник: https://www.ostrovets.by