РУС БЕЛ ENG 中文

Дыялогавая пляцоўка "Зямля бацькоў - мая зямля"

29.11.2022

Ва ўстанове адукацыі для вучняў 10-11 класаў адбылася тэматычная дыялогавая пляцоўка "Зямля бацькоў - мая зямля". З моладдзю сустрэліся прадстаўнікі ўлады: намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама , начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўген Сяргеевіч Бажко,намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты "Новае жыццё" Пятрова Алена Іосіфаўна, старшыня Валеўскага сельскага выканкама Піваварчык Дзмітрый Вячаслававіч, дырэктар установы адукацыі Мілаш Т. У.,намеснік дырэктара Скрундзь Н.У.

Вучні разам з дарослымі разважалі аб тым, што такое дзяржаўная палітыка, хто такі патрыёт, абаронца, што значыць працаваць на карысць Радзіме і як мець актыўную грамадзянскую пазіцыю. Асобая ўвага надавалася жыццю вёскі і аграрнаму пытанню.

"Музей у чамадане" дазволіў дакрануцца да цікавых музейных экспанатаў з гісторыі ўтварэння калгаса "Свіцязь". Моладзь актыўна ўдзельнічала ў абмеркаванні знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы і праявіла патрыятызм і пачуццё адказнасці за дзяржаву і перад дзяржавай. Музычныя кампазіцыі, якія спелі ўсё ўдзельнікі разам, былі сапраўдным прызнаннем у любві да сваёй маленькай Радзімы. З асацыятыўных кубоў быў " закладзены " падмурак дарослага жыцця.

  

Источник: https://valevka.yonovogrudok.by

поделиться в: