РУС БЕЛ ENG 中文

Для вучняў 5-7 класаў быў рэалізаваны праект ШАГ па тэме " Я і мая малая Радзіма"

23.11.2022

Для вучняў 5-7 класаў быў рэалізаваны праект ШАГ па тэме " Я і мая малая Радзіма". Госцем праекта стала сям'я Скрундзь, неаднаразовыя пераможцы конкурса " Уладар сяла". Вучні прадставілі міні- праекты па гісторыі аграгарадка Валеўка. Гімнам роднай вёсцы гучала песня " Деревенька моя", якую выканала Н.У.Скрундзь. У форме палілога ішло абмеркаванне паняццяў патрыятызм, грамадзянская пазіцыя, абаронца, дзяржаўная палітыка. Маленькія грамадзяне паказалі глыбокае разуменне іх. Інтэрактыўная гульня" Трыбуна лідэра" прапанавала ўдзельнікам выказаць свае думкі аб нацыянальнай культуры і гісторыі. Ля стэнда "Аўтограф на карце Беларусі" адбылася прэзентацыя біяграфій нашых славутых аднавяскоўцаў. Закончыўся праект "закладкай" фундамента будучага дарослага жыцця з сімвалічных кубоў каштоўнасцей. 

ВЫКАНАННЕ ПЕСНІ "Деревня моя"

Источник: https://valevka.yonovogrudok.by