РУС БЕЛ ENG 中文

Тэматычны тыдзень да Года гістарычнай памяці "Зямля бацькоў- мая зямля"

22.11.2022

Ва ўстанове адукацыі пачаўся тэматычны тыдзень да Года гістарычнай памяці "Зямля бацькоў- мая зямля". Пасля ўрачыстага адкрыцця, гасцінна расчыніла дзверы для наведвальнікаў Беларуская хатка. Яе гаспадары, Ясь і Яніна ,ў інтэрактыўнай форме знаёмілі гасцей з заняткамі і абрадамі беларускай вёскі. Госці паказалі свае веды і спрыт. Усе адведалі пачастункі нацыянальнай беларускай кухні.
Для вучняў 8-9 класаў у залах народнага школьнага музея прайшоў музейны ўрок "...І назвалі калгас Свіцязь". Юныя краязнаўцы прадставілі свае даследчыя матэрыялы па гісторыі сельскагаспадарчага прадпрыемства " Свіцязь".
Незвычайна прайшлі школьныя перапынкі. Працавалі салоны нацыянальнай музыкі і строяў.
У спартыўнай зале адбылася фізкультурна- забаўляльная праграма " Спячом хлеб разам!" Дзеці не толькі " пяклі каравай", але і "нарыхтоўвалі яблыкі і бульбу".
Першы дзень тыдня быў прысвечаны Дню работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Источник: https://valevka.yonovogrudok.by