Знаўцы роднай мовы
23.09.2022У межах Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» для вучняў 5-х класаў сярэдняй школы № 7 г. Смаргоні была праведзена інтэлектуальная гульня «Знаўцы роднай мовы», якая складалася з двух этапаў: медыяазбукі і тлумачальніка. Дэвізам гульні былі словы «Я люблю беларускую мову».
Падчас медыяазбукі з дапамогай падказкі-ілюстрацыі пяцікласнікі стараліся ўспомніць словы роднай мовы, тым самым пашырыць і папоўніць свой слоўнікавы запас. У час другога этапу – тлумачальніка – прапаноўвалася раскрыць сэнс слоў «хрушч», «дзічка», «сланечнік», «конік».
Гульцы паказалі добрыя вынікі: пяць каманд выйшлі на амаль аднолькавы лік. Напрыканцы кожны атрымаў невялічкае сэрцайка со словамі: «Хай агонь любові да роднай мовы разгараецца ў вашых сэрцах!».
Пашкевіч Л.П., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”