Буккросінг “Беларуская мова – мова нашых бацькоў”
23.09.2022Мова – гэта цэлы свет, поўны хараства, прывабнасці і чараўніцтва. Яна - жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак.Самай вялікай каштоўнасцю, якой павінен ганарыцца кожны народ, з'яўляецца родная мова. Бо менавіта словы на роднай мове чуе дзіця адразу пасля нараджэння.
У рамках тыдня роднай мовы ў VII “А” класе сярэдняй школы № 1 г. Смаргоні прайшоў буккросінг “Беларуская мова – мова нашых бацькоў”. Мэтай дадзенага мерапрыемства стала выхаванне павагі да культуры і традыцый свайго народа, абуджэнне цікавасці да вывучэння і захавання роднай мовы.
Грынчук М.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”