Песенны марафон "Мова родная-мова модная" адбыўся ў Навагрудскім каледжы тэхналогій і бяспекі
23.09.2022Народныя беларускія песні настолькі прыгожыя, душэўныя, што ўдзельнікі калектыва "Сузор'е" выконваюць іх з гонарам .Кожны твор ўспрымаецца эмацыянальна. Беларускія песні з захапленнем сустракаюць слухачы і гледачы. Песенны марафон "Мова родная-мова модная" адбыўся ў інтэраце №3 каледжа ў рамках тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
Наведванне музейнай комнаты калледжа "Музей сялянскага побыту"
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
Пад такім дэвізам ў нашай навучанай установе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які праходзіў з 19 па 23 верасня 2022 года. Завяршыўся тыдзень наведваннем экспазіцыі музейнай комнаты калледжа "Музей сялянскага побыту". Удзельнікі пазнаеміліся з традыцыйнай беларускай культурай сваіх продкаў.