РУС БЕЛ ENG 中文

ПАЖАДАННІ РОДНАЙ МОВЕ

20.09.2022

У Гродзенскім абласным інстітуце развіцця адукацыі працягваяцца Тыдзень роднай мовы. Сёння слухачы павышэння кваліфікацыі выхавацеляў дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі "Павышэнне якасці адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграмы дашкольнай адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу" прзентавалі паштоўкі, у якіх віншавалі родную мову.

Да віншаванняў далучылася Таццяна Палашавец, метадыст упраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі:

“Свяці, мая мова зоркай

Цераз стагоддзі людзям.

Пакуль будзеш жыць, мая мова,

Народ існаваць мой будзе.

Гучы, мая мова, лейся,

Ляці аж да самага сонца

І словам сваім напеўным

Натхняй на жыццё бясконца!”

Дэвиз сённяшняга дня: “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч).

Источник: https://groiro.by