Любімыя і “наканаваныя” вершы для кожнага. Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка ў Купалаўскім унівэрсітэце зладзілі акцыю “Чытаем Купалу разам!”
07.07.2022140 гадоў таму ў вёсцы Вязынка нарадзіўся Янка Купала.
140 гадоў таму ў вёсцы Вязынка (Маладзечненскага раёна) нарадзіўся паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры Іван Дамінікавіч Луцэвіч, вядомы як Янка Купала. Яго ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры цяжка пераацаніць. Творы Купалы перакладзены на шмат замежных моў, па яго п'есах ставяць спектаклі.
На Гродзеншчыне імя класіка носіць найбольшая ВНУ вобласці. Традыцыйна да дня нараджэння паэта купалаўцы праводзяць акцыю “Чытаем Купалу разам!”. Сёлета ля галоўнага корпуса ГрДУ сабраліся ўсе неабыякавыя да творчасці, жыццёвага шляху і літаратурнай спадчыны юбіляра. Акцыя аб'яднала не толькі выкладчыкаў і студэнтаў, але і навучэнцаў СШ №7 г.Ваўкавыска з профільнага аздараўленчага лагера «Настаўнік Next», і гарадзенцаў, якія шчыра любяць беларускую паэзію.
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падкрэсліла важнасць падзеі:
– Сёння сапраўды значны дзень для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Да гэтай даты мы ішлі цэлы год, мерапрыемствы, прымеркаваныя да 140-годдзя з дня народзінаў вялікага песняра беларускай зямлі, патрона нашага ўніверсітэта, Янкі Купалы, пачаліся яшчэ летась з “Купалаўскіх чытанняў” і міжнароднай канферэнцыі. Цягам года праходзілі імпрэзы і ва ўніверсітэце, і на кожным факультэце. Сёння мы запрашаем усіх да ўдзелу ў нашай акцыі “Чытаем Купалу разам!” і з задавальненнем дарым памятныя сувеніры.
Ірына Фёдараўна адкрыла акцыю чытаннем твора «Яна і я». Выступілі таксама першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі («Дзяўчынка і вяночак»), прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Васіль Сянько («Я мужык-беларус»), выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта.
Цікавосткай ад арганізатараў свята стала інтэрактыўная пляцоўка «Янке Купале прысвячаецца», дзе кожны ахвотны можа адсканаваць QR-код і атрымаць верш, з якім яму варта не толькі пазнаёміцца самому, але і выступіць перад гледачамі.
Сваім поглядам на творчасць Янкі Купалы падзяліўся Арсеній Сідаркевіч, старшыня студэнцкага самакіравання факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ:
– Творы Янкі Купалы паказваюць усю сутнасць беларускай душы. Гэта неабсяжнае каханне да сваёй зямлі, гэта сіла духу, зацятасць і бязмерная дабрыня. Наша задача – гэта паважаць і помніць, перачытваць і кожны раз адкрываць для сябе нешта новае, перадаваць гэтую філасофію будучым пакаленням. І тады мы зможам выхаваць новых аматараў беларускай літаратуры!
Неабыякавымі апынуліся і журналісты: карэспандэнт тэлеканала «Беларусь 4» Таццяна Грышук прачытала верш «Родная песня», а фатограф ГрДУ Вераніка Казлоўская зачытала слухачам твор «Лістапад».
Гаворачы пра выбітнасць асобы Купалы, удзельнікі акцыі выказалі думку аб тым, што трэба як мога больш расказваць не толькі аб творах паэта, але і пра яго самаго.
– Мы праходзім па школьнай праграме творы Купалы. Было б выдатна, калі б у падручніках пісалі цікавыя факты пра яго. Так можна прыцягнуць вучняў да глыбейшага вывучэння біяграфіі паэта. Прыкладам, Янка Купала ўмеў прадказваць надвор'е па дрэвах. А яшчэ ён вельмі ладна гуляў у шахматы і мог гадзінамі бавіць час з Якубам Коласам над шахматнай дошкай! Калі б форма кантролю ў школе была, напрыклад, у выглядзе квізу, віктарыны ці нечага падобнага, то і вучні цягнуліся б да класічнай беларускай літаратуры, зразумеўшы, што гэта цікава! – паведамілі Улляна Сласцёніна і Анастасія Германовіч, удзельнікі профільнага аздараўленчага лагера «Настаўнік Next».

Источник: https://grodnonews.by