РУС БЕЛ ENG 中文

Далучыліся да рэспубліканскай хвіліны маўчання

24.06.2022

Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць сваю гісторыю,
традыцыі свайго народа, шанаваць памяць тых, дзякуючы каму мы зараз
шчасліва жывем пад мірным небам. І пачынаць выхоўваць першыя пачуцці
патрыятызму ў сваіх дзяцей трэба ў дашкольным узросце. Яркія ўражанні,
атрыманыя ў дзяцінстве, нярэдка застаюцца ў памяці чалавека на ўсё жыццё і
фармуюць у дзіцяці такія рысы характару, якія дапамогуць яму стаць
патрыётам і грамадзянінам сваёй краіны.
Няглдзячы на невялікі ўзрост, дзеці добра разумеюць значнасць падзей
і мерапрыемстваў. Таму падчас мітынгу-рэквіема ў Дзень памяці і смутку
–дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны – уважліва слухалі выхаванцы
ДУА “Яслі-сад г.п.Мір” словы намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці
Петрыман С.В. пра страшэнную і жахлівую навалу – вайну, слухалі вершы-
заклікі да міру сваіх таварышаў. У поўнай цішыні пад стук метранома
прайшла хвіліна маўчання ў гонар усіх загінуўшых у баях, закатаваных у
фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод, у гонар тых, хто
цаной свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя
гады сваю Айчыну.
Напярэдадні Дня памяці і смутку выхаванцы сярэдняга ўзросту
наведалі адно з месцаў памяці, звязаных з Другой сусветнай вайной, якім
з'яўляецца магіла ахвяр Халакоста на вул.Кастрычніцкая г.п.Мір. На гэтым
месцы ў лістападзе 1941 г. гітлераўцы і паліцаі замучылі і расстралялі больш
за 700 жыхароў-габрэяў. Да ўстаноўленага абеліска выхаванцы паклалі кветкі
і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць бязвінных ахвяр страшнай вайны.
Трэбы ўсім разам захоўваць гістарычную памяць, памятаць і
ўшаноўваць мінулае дзеля будучыні! Вялікае заўсёды пачынаецца з
маленькага!

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад г.п. Мір”
Карэлічскага р-на, Гродзенскай вобл.

Фотогалерея: