РУС БЕЛ ENG 中文

У Ашмянах прайшоў раённы выпускны баль

13.06.2022
Па добрай шматгадовай традыцыі ў гэтыя сонечныя чэрвеньскія дні праходзіць раённы баль выпускнікоў. Пад уважлівым позіркам настаўнікаў, бацькоў, гараджан выпускнікі адзінаццатых класаў школ раёна сёння станцавалі школьны вальс, атрымалі ўзнагароды і развіталіся з дзяцінствам, запусціўшы ў паветра разам з патаемнымі жаданнямі воблака рознакаляровых шароў.