РУС БЕЛ ENG 中文

 «Купалле» ва ўстановах дашкольнай адукацыі

08.07.2021

 

   7 ліпеня ў ДУА «Яслі-сад № 54 г.Гродна” адбылося фальклорнае музычна-спартыўнае свята «Купалле». Гэтае мерапрыемства ладзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да нашых старадаўніх традыцый і самае галоўнае – падарыць дзецям святочны настрой.           На свята да выхаванцаў завітала Купалінка. У пачатку святочнай праграмы Купалінка распачала гаворку пра гісторыю ўзнікнення «Купалля»,  паведала, адкуль пайшло гэтае свята, пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання. 

  Разам з гасцямі выхаванцы спявалі беларускія песні “Беларусачка”, “Купалінка”, “Ой, рана на Івана”, з вялікім задавальненнем гулялі ў народныя і карагодныя гульні “Купалінка”,  “Вяночак” і іншыя.

   Асобную радасць і азарт выклікалі народныя гульні-эстафеты.  Дзеці весела і з радасцю ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, прыемна было назіраць, як старанна бегалі навыперадкі, як імкнуліся перадаць эстафету іншым удзельнікам. 

   Завітаў на свята ў дзіцячы садок таксама і Лясун, ён дапамог запаліць імправізаванае купальскае вогнішча, праз якое нашы выхаванцы пераскоквалі.

   Самай галоўнай традыцыяй гэтага свята быў пошук папараць-кветкі, якая квітнее ўсяго адну ноч у годзе – у ноч на Івана Купала. Дзеці з радасцю шукалі кветку на тэрыторыі дзіцячага садка, таму што яны ўжо ведаюць: каму пашчасціць яе знайсці, таго чакае шчасце і здзяйсненне самых запаведных мар.

 

 

Больше фото: https://ddu54grodno.schools.by

 

    7 июля в учреждении дошкольного образования  «Ясли – сад № 72 г. Гродно» прошло музыкальное развлечение, посвященное празднику Ивана Купалы.  Педагоги знакомили воспитанников с одним из древнейших народных праздников, посвященных солнцу и расцвету земли. С огромным интересом дети слушали о традициях праздника, о легендах и преданиях, о магических ритуалах и обрядах.

    Дошкольники погрузились в атмосферу белорусского Купалья: плели венки, танцевали, рассказывали стихи, прыгали через костер, водили хороводы, участвовали в обрядах. На музыкальном празднике дети встретились с Кикиморой, Водяным. Сказочные персонажи устраивали всяческие каверзы, вредили, пытались запутать детей и не дать найти волшебный цветок. Но, как в доброй сказке, добро победило зло!

    Кульминацией праздника стал таинственный обряд – поиск цветка папоротника, который, по поверьям, зацветает один раз в году и нашедшего его наделяет сверхъестественной силой, дает способность видеть будущее, понимать язык всего живого.  И дети его нашли!

   Проведение такого мероприятия привносит в развитие маленьких личностей ценные культурные и фольклорные знания.

 

Больше фото: https://ys72grodno.schools.by