Школьны музей: пляцоўка для зносін, творчасці і дыялогу
25.06.2021
Абласны злёт народных музеяў устаноў адукацыі, прысвечаны Году народнага адзінства, прайшоў на Гродзеншчыне.
Злёт стаў традыцыйным і праходзіць раз на два гады пачынаючы з 2011га, сёлетні — пяты. Кіраўнікі і члены саветаў народных музеяў сустракаюцца, каб пазнаёміцца з дзейнасцю калег, абмяняцца вопытам па выкарыстанні новых форм музейнай педагогікі. Народныя музеі ўстаноў адукацыі вобласці дзякуючы педагогамэнтузіястам сталі цэнтрамі работы культурнаадукацыйнага і героікапатрыятычнага кірунку. Тут дзеці далучаюцца да духоўных і культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый, пачынаюць больш цікавіцца культурай Беларусі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і абласны Цэнтр турызму і краязнаўства. Праходзіла яно на базе Путрышкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.
Адкрываючы злёт, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Вольга Ненартовіч падкрэсліла, што ў школьных музеях працуюць таленавітыя, апантаныя сваёй справай людзі.
— Вельмі важна, што іх справа падтрымліваецца органамі ўлады, знаходзіць водгук у сэрцах дзяцей, і прыемна, калі яшчэ і заахвочваецца ўзнагародамі як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўні. З 318 музеяў і 70 музейных пакояў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійнатэхнічнай адукацыі 34 носяць ганаровае званне “народны”. Мы разумеем, што за гэтым стаіць вялікая, адказная, карпатлівая штодзённая работа ўсіх, уключаючы педагагічныя калектывы і навучэнцаў. За гэта ім вялікі дзякуй, — адзначыла Вольга Ненартовіч.
Як расказала метадыст аддзела спорту, турызму і краязнаўства Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Тышчанка, у Гродзенскім раёне, дзе створаны і працуюць 23 музеі і 3 музейныя пакоі, з якіх 2 — народныя, развіццю музейнай справы, захаванню народных традыцый удзяляецца вялікая ўвага. Злёт — творчая пляцоўка для плённых зносін, абмеркавання шырокага спектра прафесійных пытанняў і, безумоўна, дэманстрацыі вопыту.
З дзейнасцю народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці ў 2019—2021 гадах пазнаёміла намеснік дырэктара па вучэбнавыхаваўчай рабоце абласнога Цэнтра турызму і краязнаўства Наталля Сызранцава.
— Народныя музеі па праве носяць гэтае званне: менавіта тут працуюць неабыякавыя да музейнай справы людзі, пад кіраўніцтвам якіх сабрана вялікая колькасць каштоўных экспанатаў, вядзецца актыўная даследчая, экскурсійная і асветніцкая работа. Найважнейшы аспект дзейнасці народных музеяў — адукацыйны. Ён прадугледжвае атрыманне дадатковых або альтэрнатыўных ведаў, якія немагчыма або не ў поўнай меры можна атрымаць у іншых адукацыйных установах. Менавіта з гэтай мэтай былі арганізаваны абласныя і занальныя семінары для кіраўнікоў музеяў, дзе можна было на практыцы ўбачыць новыя падыходы да музейнай дзейнасці. Гістарычная рэканструкцыя, тэатралізацыяперсаніфікацыя, вечарпартрэт, экскурсіі з элементамі інтэрактыўнай дзейнасці — вось няпоўны пералік новых цікавых форм работы з вучнямі, узаемадзеяння з аўдыторыяй, якія былі прапанаваны нашымі педагогамі, — расказала Наталля Сызранцава.
Кожны народны музей Гродзеншчыны стварыў сваю выхаваўчую і адукацыйную методыку. Работа праводзіцца ў форме экскурсій, музейных урокаў, фестываляў, сустрэч з цікавымі людзьмі, музейных свят. Так, напрыклад, у народным краязнаўчым музеі “Вытокі” Малабераставіцкай сярэдняй школы і народным музеі “Ашмяны: падзеі, людзі” сярэдняй школы № 2 Ашмян распрацаваны заняткі ў выглядзе квестгульняў. У народных музеях Лунненскай сярэдняй школы імя Івана Шарамета Мастоўскага раёна і Наваельнянскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна педагогі актыўна выкарыстоўваюць прыём, калі экспазіцыя ажывае.
Штогод больш за 300 навучэнцаў прадстаўляюць свае работы ў 25 краязнаўчых секцыях на абласной краязнаўчай канферэнцыі “Край гарадзенскі”. Юныя даследчыкі прымаюць удзел у рэспубліканскіх конкурсах.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Вялікай Перамозе — 75!”на конкурсе музеяў баявой славы ў мінулым годзе пераможцамі і прызёрамі сталі народныя музеі сярэдніх школ № 4 імя П.Батава Слоніма, № 1 Шчучына, № 1 Ашмян. Падчас рэалізацыі акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” ў маі 2021 года былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі. З 9 прызавых месцаў 3 атрымалі народныя музеі Гродзеншчыны: Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы, сярэдняй школы № 1 г.п.Рось і Лойкаўскай сярэдняй школы.
Даследчая і музейная дзейнасць Гродзеншчыны на высокім узроўні была прадэманстравана ў кастрычніку мінулага года ў рамках святкавання 90годдзя Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства на міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі “Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі. Традыцыі і прыярытэтныя напрамкі развіцця”, дзе найстарэйшы захавальнік фондаў народнага музея сярэдняй школы г.п. Мір Карэліцкага раёна Валерый Брант падзяліўся вопытам работы школьнага музея па фарміраванні ўстойлівай цікавасці да гісторыі малой радзімы.
На VІІ форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі права прадставіць школьныя музеі Беларусі было прадастаўлена вучаніцы Лунненскай сярэдняй школы імя І.Шарамета Мастоўскага раёна Ксеніі Навіцкай. У рамках экспазіцыі таксама была паказана інтэрактыўная карта воінскіх пахаванняў і форм увекавечання Гродзенскай вобласці.
Ва ўстановах адукацыі праводзіцца маштабная работа па ўкараненні найноўшых інфармацыйных тэхналогій ва ўсе сферы дзейнасці музеяў, што прадугледжвае іх актыўнае выкарыстанне, напрыклад, у форме віртуальных музеяў, дзе ўтрымліваюцца якасныя выявы экспанатаў з указаннем іх месцазнаходжання, суправаджальная і тлумачальная інфармацыя.
Сваім вопытам пошукавадаследчай дзейнасці школьнага музея на злёце падзялілася кіраўнік народнага гістарычнакраязнаўчага музея сярэдняй школы № 1 Росі Ваўкавыскага раёна Валянціна Слуцкая. Імкнучыся знайсці інфармацыю пра салдат, пахаваных у брацкай магіле, пра тых, хто вызваляў Рось у час Вялікай Айчыннай вайны, тут наладзілі сувязь з замежнымі ўстановамі адукацыі, у прыватнасці, з адной з гімназій Масквы. У планах — правядзенне анлайнканферэнцыі. Вынікам пошукавай дзейнасці сталі даследчыя работы, распрацаваныя экскурсіі, папаўненне экспазіцыі музея.
Народны краязнаўчы музей “Дыяменты даўніны” Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна сябруе з касманаўтам Алегам Навіцкім і ганарыцца трыма фотаздымкамі школы, якія пабывалі ў космасе, пра што расказала кіраўнік музея Таццяна Ракуць. Невялічкая ўстанова адукацыі на 100 вучняў, дзякуючы даследаванням людзей, неабыякавых да гісторыі сваёй малой радзімы, цяпер мае летапіс школы за 344 гады.
Літаратурнакраязнаўчы музей Алаізы Пашкевіч (Цёткі) Астрынскай сярэдняй школы імя А.Пашкевіч Шчучынскага раёна — адзіны ў Беларусі музей Цёткі. Яго кіраўнік Ала Балобан расказала, што сярод экспанатаў ёсць прыжыццёвае выданне таленавітай беларускай паэтэсы, а экскурсанты, выкарыстаўшы QRкод, маюць магчымасць прачытаць творы Цёткі ў арыгінале, прыняць удзел у інтэрактыўных экскурсіях, музейных уроках. Ала Балобан падкрэсліла, што школьны музей стаў візітнай карткай пасёлка, важным звяном яго культурнага жыцця, пляцоўкай для зносін, творчасці і дыялогу, мае сапраўдных партнёраў сярод мясцовых жыхароў.
Удзельнікі злёту наведалі гістарычнакраязнаўчы музей “Спадчына” Путрышкаўскай сярэдняй школы і народны літаратурнакраязнаўчы музей імя М.Васілька Скідзельскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, пазнаёміліся з прэзентацыяй народнага комплекснага краязнаўчага музея “Вытокі” Лойкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.
Прыемным момантам стала атрыманне кіраўнікамі музеяў заслужаных узнагарод, якія ўручыла Аксана Калаур, дырэктар Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства.
Ірына Анікевіч.
Фота аўтара.