РУС БЕЛ ENG 中文

Розум дзіцяці знаходзіцца на кончыках яго пальцаў

14.05.2021

 

"Працуючы  ва ўстанове дашкольнай адукацыі заўважыла, што з кожным годам павялічваецца колькасць дзяцей з недастатковым узроўнем развіцця дробнай маторыкі рук. Гэта цягне за сабой цяжкасці ў самаабслугоўванні, правільным выкананні мноства разнастайных дзеянняў, а ў дальнейшым – недаразвіццё маўлення і цяжкасці ў навучанні ў школе.

В.А. Сухамлінскі пісаў аб тым,  што "... розум дзіцяці знаходзіцца на кончыках яго пальцаў. Чым больш майстэрства ў дзіцячай руцэ, тым дзіця разумнейшае. Менавіта рукі вучаць дзіцяці дакладнасці, акуратнасці, яснасці мыслення. Рухі рук узбуджаюць мозг, прымушаючы яго развівацца ». Таму  падбіраю і выкарыстоўваю для сваіх выхаванцаў гульні, якія не толькі ім цікавыя, але і карысныя для развіцця іх пальчыкаў.

Каб прыцягнуць дзіцячую увагу, выклікаць жаданне чапаць, здзяйсняць практычныя дзеянні з прадметамі, папоўніла развіваючую прадметна - прасторавую сераду групы яркімі і маляўнічымі дыдактычных гульнямі і дапаможнікамі. Разам з дзецьмі мы абмацваем рукамі «Чароўныя мяшэчкі», навобмацак вызначаем, чым яны напоўнены (вата, пясок, каменьчыкі і г.д.), знаходзім такія ж па колеру, форме, гучанню.

«Кветкі і матылькі» – гэта гульнявое поле з матылькамі і кветачкамі, на якім мы ствараем сюжэт, суадносячы прадметы па колеры. Пры гэтым важна навучыць дзяцей правільнаму захопу прадметаў. У дыдактычнай гульні «Знайдзі сваю палянку» мы трэніруем пальчыкі, раскладваючы на ​​рознакаляровым полі божых каровак, гузікі адпаведнага колеру. У гульні “Чароўны агарод” патрэбна выканаць некаторыя заданні, якія патрабуць крапатлівай працы для пальчыкаў: напрыклад, прымацаваць шляпу да агурка, пасадзіць матылька на капусту, завязаць банцік на моркве і г.д.

Пасродкам гульняў-шнуровок развіваем сенсомоторную каардынацыю, прасторавае арыентаванне, што садзейнічае паляпшэнню каардынацыі рухаў, гнуткасці пальчыкаў  і раскаванасці рухаў, фармуе навыкі шнурования, выхоўвае ўседлівасць.

У час ранішняга прыёму, пасля сну, на занятках праводжу пальчыкавыя гульні, слоўнікавыя і з мячыкамі, пры гэтым уважліва сачу за тым, каб кожнае дзіця выконвала практыкаванні правільна.

Адным з упадабаных дыдактычных дапаможнікаў у  маіх выхаванцаў з'яўляецца «Клоун Ціма», які ў мяне атрымаўся   з падручных матэрыялаў. Ён часта «прыходзіць» да нас у госці  з прапановай пагуляць разам ці з просьбай аб аказанні дапамогі  яму завязаць стужачкі, падабраць гузікі, прымацаваць ўпрыгажэнні.

Так, гуляючы, нам удаецца выканаць адну з важных задач: развіць дробную маторыку выхаванцаў у адпаведнасці з іх ўзростам."

   Наталля ЗУДАВА, выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Яслі - сад № 1 г. п. Карэлічы”

Фотогалерея:

поделиться в: