РУС БЕЛ ENG 中文

Правільнае вымаўленне гукаў, багаты слоўнікавы запас – найважнейшая ўмова гарманічнага развіцця дзіцяці

04.05.2021

 

Вольга САЗАНОВІЧ,

настаўнік-дэфектолаг ДУА «Яслі -сад № 1 г. п. Карэлічы»

"На жаль, у апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямі маўлення.

Працуючы настаўнікам- дэфектолагам  з выхаванцамі, маючымі парушэнні маўлення, заўважыла , што бывае вельмі цяжка зацікавіць дзяцей, утрымаць іх увагу, выклікаць цікавасць да занятку.

Сутыкнулася з цяжкасцямі ў набыцці практычнага  матэрыялу для  аўтаматызацыі гукаў на беларускай мовай. Выхад са становішча знайшла ў  распрацоўцы комплекса дыдактычных гульняў  з лагапедычным напрамкам, якія накіраваны на замацаванне вымаўлення гукаў або іх  дыферанцыяцыю, развіццё гукалітарнага аналізу, фанематычнага слыху, дробнай маторыкі, зрокавай увагі, карэкцыю лексіка-граматычнага боку маўлення.

 Такім чынам, для замацавання гуку [л] распрацавала  гульні «Пакатаемся на воблаку», «Падарункі ад вяселкі», «Буслы прыляцелі», «Збяры яблыкі ў кошык», «Збяры клубніцы ў кошык», «Пасадзі баклажаны», «Што з’ела акула», «З чым аладка?», «Што за плотам, перад плотам?», «Хто на лаўцы, хто пад лаўкай?».

Для дапамогі ў правільным вымаўленні гуку [ль] гуляем у наступныя гульні:  «Матылькі на палянцы», «Пасадзі бульбу», «Цуда слімак».

У час працы над аўтаматызацыяй  гуку [р]   выкарыстоўваю гульні «Падарункі для вавёркі», «Пакатаемся на каруселі», «Што вязе грузавік?», «Збяры моркву ў кошык», «Збяры буракі ў кошык», «Збяры грушы ў карзіну», «Што схаваў крот?», «Збяры рамонак». А вось для  дыферанцыяцыі санорных гукаў падабаюцца дзецям «Ружовыя воблакі»,  «Пакатаемся на каруселі», «Рыбкі ў возеры”.

Паспаховасць карэкцыйнай працы немагчыма ўявіць без ўзаемадзеяння з бацькамі. Вельмі важна, каб бацькі актыўна ўключаліся ў адукацыйны  працэс, замацоўвалі правільнае гукавымаўленне ў хатніх умовах. З гэтай мэтай праводжу   індывідуальныя гутаркі, рыхтую выступленні на бацькоўскія сходы, стэндавыя кансультацыі, інфармацыю на сайце ўстановы. Правяла майстар-клас «Гуляем разам», падчас якога дэманстравала гульнявыя заданні па карэкцыі гукавымаўлення.

Хочацца адзначыць, што выкарыстанне распрацаванага комплекса дыдактычных гульняў выклікала ў маіх выхаванцаў жаданне актыўна выконваць прапанаваныя заданні, павысіла пазнавальную актыўнасць дзяцей, што спрыяла  дасягненню станоўчага  выніку карэкцыйнай  працы. Акрамя таго, многія бацькі зацікавіліся гульнямі і выкарыстоўваюць іх у хатніх умовах".

Фотогалерея:

поделиться в: