СА СПОРТАМ ЖЫЦЬ – ЗДАРОВЫМ БЫЦЬ
21.04.2021
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы прайшоў чарговы дзень здароўя, актыўнымі ўдзельнікамі якога сталі бацькі выхаванцаў.
Мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў выхаванцаў імкнення да здаровага ладу жыцця пасродкам далучэння сям'і да актыўнага адпачынку. Для стварэння станоўчага настрою дзень пачаўся з гульнявой ранішняй гімнастыкі. Пасля здаровага і карыснага сняданка выхавацелі правялі гутаркі і заняткі на тэмы “Карысныя і шкодныя звычкі”, “Што значыць быць здаровым?”, “Хто такія мікробы?”, “Я сябрую з фізкультурай”, падчас якіх дзеці пераканаліся ў тым, як важна з малых гадоў клапаціцца пра сваё здароўе. Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні “Што карысна і што шкодна для здароўя”, “Карысная ежа”, “Назаві віды спорту”, адгадвалі загадкі пра спорт.
Цікава, дынамічна і займальна прашлі спаборніцтвы на спартыўнай пляцоўцы ўстановы. Выхаванцы старшых груп разам з бацькамі паказалі сваю спрытнасць, хуткасць, вынослівасць у эстафетах “Самы хуткі”, “Меткі стралок”, “Дружныя пары”, рухомых гульнях “Вясёлы валейбол”, “Мы – баскетбалісты” і іншых. Нашы спаборніцтвы былі прадуманы такім чынам, каб кожны ўдзельнік, незалежна ад ўзросту, змог праявіць свае спартыўныя здольнасці. А бацькі сваім прыкладам паказалі, што заняткі фізічнай культурай і спортам садзейнічаюць умацаванню здароўя.
Усе ўдельнікі ў канцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны медалямі.
Вясёлым, актыўным, бадзёрым атрымаўся дзень здароўя. Хочацца верыць, што нашы выхаванцы захаваюць моцнае здароўе на доўгія гады, а бацькі стануць добрым прыкладам ва ўсе перыяды жыцця дзіцяці.
Ірына Радзецкая, кіраўнік фізічнага выхавання ДУА “ДЦРД г.п. Карэлічы”