БЕЛАРУСЬ СПАРТЫЎНАЯ
25.03.2021
“Беларусь спартыўная”. Пад такой назвай прайшла квест-гульня з выхаванцамі старшых груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы, якую правяла кіраўнік фізічнага выхавання Радзецкая І. М. Падчас гульні дзяцей чакала мноства выпрабаванняў, з якіх яны выходзілі яшчэ больш смелымі, спрытнымі, знаходлівымі і кемлівымі. У ходзе гульні яны пабывалі на станцыях «Спартсмены Беларусі», «Спартыўныя аб'екты», «Алімпійскія віды спорту», «Алімпійская сімволіка". Дзеці выконвалі разнастайныя заданні: суадносілі спартсменаў з відамі спорту, у якіх яны ўславілі Рэспубліку Беларусь, вызначалі спартыўныя аб'екты Мінска, зімовыя і летнія віды спорту, спаборнічалі ў спрыце, хуткасці і сіле.
Пасля выканання кожнага задання дзеці атрымлівалі пазл і ў канцы змаглі скласці запаветную карцінку: сімвал алімпійскіх гульняў – 5 пераплеценых паміж сабой кольцаў.
Мы упэўнены, што ўдзел у квест-гульні садзейнічаў фарміраванню цікавасці да спартыўных і рухомых гульняў, жадання імі займацца, умацаванню здароўя, выхаванню павагі да спартсменаў, фізічнай культуры асобы.