РУС БЕЛ ENG 中文

ДАЛУЧАЕМ МАЛЕНЬКIХ БЕЛАРУСАУ ДА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

20.03.2021

 

Дашкольнае дзяцінства - спрыяльны перыяд для далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры, традыцый, гісторыі роднага краю.У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 110 г. Гродна” на пастаяннай аснове праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

У дзіцячым садку аформляюцца тэматычныя выставы малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, “Намалюю горад Гродна”, “Зямля пад белымi крыламi”.  Маленькія мастакі разам з бацькамі адлюстроўваюць прыроду роднага краю, гiстарычныя славутасцi горада.
                                               
 
З чаго пачынаецца Радзіма для чалавека? Правiльна, з яго роднага горада, пасёлка, вёскі... Для нашых выхаванцаў арганізавана экскурсія па родным горадзе Гродна. Гараднічанка разам са сваімі памочнікамі, маленькiмi беларусамi, знаёміць гасцей з выдатнымі мясцінамі і гісторыяй Гродна.
 
 
У нашай установе дашкольнай адукацыі створана ўтульная беларуская хатка. Тут размяшчаюцца матэрыялы для азнаямлення выхаванцаў з беларускай культурай, традыцыямі, гісторыяй i нацыянальнымі святамі.
Наведваючы беларускую хатку, дзецi знаёмяцца з беларускім бытам. Кожны тыдзень тут праходзяць заняткi для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту. Дашкольнікаў ветліва сустракае Буслік, які распавядае гасцям пра Беларусь. Выхаванцы разам з Буслікам глядзяць пазнавальныя фільмы пра нашу краіну, слухаюць беларускія народныя казкі, знаёмяцца з беларускiм фальклорам.
 
   Акрамя Буслiка, выхаванцам дапамагае пазнаць усе таямнiцы беларускай культуры Дзед-Усявед.
 
     Ён запрашае ўсiх павандраваць разам па родным краі, паведамляючы аб знакамітых мясцінах нашай краіны, аб сімвалах Беларусі. Дзед-Усявед прыходзiць не з пустымі рукамі, а прыносiць з сабою торбачку, а ў ёй шмат чаго цікавага: маленькая птушачка – бусел – сімвал Беларусі, ільняны ручнік, лялька-беларусачка… Усе гэтыя рэчы сімвалізуюць Беларусь. Выхаванцы, у сваю чаргу, весяляць Дзеда-Усяведа беларускімі песнямі, народнымі танцамі і гульнёй на музычных інструментах.
 
 
    А як жа ж без прыгожых вершаў на роднай мове? Хлопчыкі і дзяўчынкі чытаюць іх гучна, пяшчотна і замілавана.
 
 
    Уся работа, якая праводзiцца з дзецьмi дашкольнага ўзросту  ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 110 г. Гродна”  накiравана на фарміраванне ў маленькiх выхаванцаў устойлівай цікавасці да культуры роднай краiны, патрыятызму, пачуцця любові і прыхільнасці да своёй Радзiмы, гонару за яе.
 
    

источник: ГУО "Ясли-сад № 110 г. Гродно"

поделиться в: