РУС БЕЛ ENG 中文

Алімпіяды для вучняў другой ступені навучання

18.03.2021

 

На гэтым тыдні распачаўся першы (школьны) этап алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў другой ступені навучання.

Алімпіяда праводзіцца з мэтай павышэння матывацыі да вывучэння вучэбных прадметаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, выяўлення, падтрымкі і развіцця здольных, высокаматываваных вучняў другой ступені навучання агульнай сярэдняй адукацыі.

Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:

стварэнне неабходных умоў для падтрымкі высокаматываваных вучняў, спрыянне ім у іх інтэлектуальным развіцці, самарэалізацыі асобы;

рэалізацыя ідэі бесперапыннай адукацыі шляхам выяўлення акадэмічнай адоранасці, падрыхтоўка высокаматываваных вучняў да ўдзелу ў алімпіядным руху на трэцяй ступені навучання;

прапаганда навуковых ведвў, развіцце цікавасці вучняў да навуковай дзейнасці.

 

поделиться в: