РУС БЕЛ ENG 中文

Выхаванне эканамічнай культуры – з дашкольнага ўзросту!

15.03.2021

 

Каб выхаваць актыўнага, гарманічна развітага чалавека, гатовага да рэалій сучаснага жыцця, ёсць сэнс з дашкольнага ўзросту займацца яго эканамічным выхаваннем. Важна закласці ў дзяцей асновы такіх якасцяў, як працавітасць, беражлівасць, ашчаднасць, практычнасць, самастойнасць, дзелавітасць,  сфармаваць у іх разумныя эканамічныя патрэбы.

Фарміраванне асноў эканамічнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца адной з гадавых задач нашай установы.  З гэтай мэтай была арганізавана выстава “Гульні і гульнявыя дапаможнікі па эканамічнаму выхаванню дзяцей”. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі прынялі актыўны ўдзел, дзякуючы чаму развіваючае прадметна- прасторавае асяроддзе  груп папоўнілася новымі гульнямі і дапаможнікамі, створанымі сваімі рукамі.     

Адным з самых палюбіўшыхся дзецьмі экспанатаў  выставы стаў Грошык, якога вырабіла з яркай тканіны  Старжынская В.В. Грошык  – часты госць выхаванцаў на занятках і ў час гульні, шмат чаго ведае, але і сам часта задае пытанні,  напрыклад: “Што такое “бізнэс”, “рэклама”, “абмен”, “валюта”? Дзеці ўважліва слухаюць яго, смела адказваюць на пытанні, ахвотна згаджаюцца падарожнічаць з ім у “Краму”, “Тэатр”, “Цырк”, “Заапарк”, “Цырульню” і др. ( так называюцца ў старшых групах сюжэтна- ролевыя гульні, якія патрабуюць  правядзення “грашовых аперацый”).

“Эканамічны лэпбук”, аформлены  Шайбак Н.Я.– дапаможнік даросламу пры азнаямленнні дзяцей з тым, “што такое заробак”, “куды трацяцца заробленыя бацькамі грошы”, “што можна купіць , а чаго купіць нельга”.

Дзякуючы гульні “Цягнік з таварам”, якую распрацавала Мялешка І.М., хлопчыкі і дзяўчынкі валодаюць ведамі аб тым, што у кожнага тавара ёсць цана, што цана- гэта колькасць грошай, а калі іх недастаткова– тавар купіць нельга. Гуляючы, дзеці старшых груп  навучыліся “купляць” і “разлічвацца”, арыентавацца ў цане і дастатковасці ( ці недастатковасці)  грошай у кашальку. Ведаюць , нават, як можна эканоміць грошы бацькоў (эканомна расходаваць ваду, свет, берагчы свае і акаляючыя рэчы і г.д.).

Падабаецца выхаванцам адчуць сябе дарослымі, падыйшоўшы да “Банкамата”, каб пакарыстацца банкаўскай карткай. Банкамат  для гульні падрыхтавала Каспяровіч Т.У. А яшчэ ў яе атрымалася цікавая аўтарская гульня “Сямейны бюджэт”, якая  дапамагае пазнаёміць удзельнікаў з паняццямі “даход”, “расход” сямейнага бюджэту. Маючы ў кашальку “грошы”, дзеці “распараджаюцца” імі, “аплаціўшы” камунальныя паслугі, здзейсніўшы пакупкі ( прадукты харчавання, бытавыя рэчы); а таксама могуць папоўніць кашалькі заробкамі, прэміяй, грашовымі падарункамі і г.д.

Падобныя гульні дапамагаюць нам, педагагічным работнікам, вучыць выхаванцаў паважаць працу, усвядоміць, што прадметны свет – свет рукатворны; набыць якасці, неабходныя сапраўднаму гаспадару ( працавітасць, шчодрасць, эканомнасць) і сучаснаму прафесіяналу  ( уменне дамаўляцца, уступаць ва ўзаемаадносіны, таварыскасць, прыстойнасць, адказнасць).

Па словах вялікага амерыканскага эканаміста І. Колемана, «Лепш забяспечыць мінімум эканамічнай пісьменнасці на раннім этапе жыцця, чым змагацца супраць стыхійна атрыманай эканамічнай пісьменнасці ў далейшы перыяд жыцця».

 

ДУА “Яслі – сад № 1 г. п. Карэлічы”,

Наталія СКОК, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Фотогалерея:

поделиться в: