Сёння місія настаўніка набывае асаблівую глыбіню: міністр адукацыі павіншаваў педагогаў з прафесійным святам
02.10.2026Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец сардэчна павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка.

Паважаныя педагогі! Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка!
Сёння, калі свет імкліва мяняецца, місія настаўніка набывае асаблівую глыбіню. Вы — той жывы, незаменны пачатак, які спалучае багацце нашых нацыянальных традыцый з выклікамі новага часу. Вы фарміруеце грамадзяніна, патрыёта, асобу. У гэтым — сапраўдная сіла і веліч педагагічнага служэння.
Прыміце словы глыбокай удзячнасці за вернасць выбранаму шляху. Дзякуй вам за кожны ўрок. За кожнае слова, сказанае своечасова і з душой.
Жадаю вам невычэрпнай энергіі, прафесійнага росту, узаемаразумення з вучнямі, бацькамі і калегамі. Няхай у вашых дамах пануюць мір і дабрабыт, а кожны новы дзень прыносіць радасць і гордасць за сваіх выхаванцаў.
Источник: https://nastgaz.by
