Сакрэты школьнага харчавання
01.10.2026
Мінула некалькі тыдняў новага навучальнага года. Каб адаптацыя да навучання была паспяховай, для школьнікаў арганізавана якаснае, сбалансаванае харчаванне. У гэтым навучальным годзе ў яго арганізацыі адбыліся пэўныя змяненні.
Так, усе навучэнцы Круцілавіцкай базавай школы атрымліваюць аднаразовае бясплатнае харчаванне ў выглядзе другога сняданку, узроставыя катэгорыі дзяцей размяркоўваюцца па класах (раней па гадах), перспектыўнае меню дапоўнена новымі стравамі з разлічанай каларыйнасцю.

Па запытах бацькоў навучэнцы ўстановы атрымліваюць адна-, двух- і трохразовае харчаванне. Раённым тэхнолагам былі распрацаваны два варыянты двухтыднёвага перспектыўнага меню на асенне-зімовы перыяд. На дадзены момант прапанаваныя стравы праходзяць апрабацыю. Затым будуць выбраны тыя, якія найбольш падабаюцца дзецям. Ужо палюбіліся навучэнцам тварожная запяканка з павідлам, амлет з каўбасой, мітболы з сырам, філе птушкі “Залацістае”, каўбаскі “Па-слуцку”, “Па-магілёўску”, курыныя каўбаскі “Сакрэцікі”, нагетсы, розныя салаты і гарніры.

Для вопытных повараў нескладана гатаваць стравы так, каб яны мелі найбольшае падабенства да дамашняй ежы дзяцей. Прыемны выгляд, пах і падача страў дазваляюць ім адчуць укладзеную ў прыгатаванне любоў і душу майстроў кухні.
Источник: https://diatlovonews.by
