РУС БЕЛ ENG 中文

Як цэнтр эфектыўных педагагічных практык школы № 2 Астраўца дапамагае дзецям знайсці сваё месца ў жыцці

29.09.2026

 

Абласны цэнтр эфектыўных педагагічных практык створаны ў сярэдняй школе № 2 Астраўца. Педагог-псіхолаг установы адукацыі Юлія Бернюкевіч расказвае пра асаблівасці яго работы. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Юлія Мар’янаўна скончыла факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яе першае месца працы — СПЦ Астравецкага раёна.

— Паколькі я працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, то работа з дзецьмі ў крызіснай сітуацыі для мяне не ў навінку, — пачынае размову Юлія Бернюкевіч. — Абласны цэнтр эфектыўных педагагічных практык створаны ў нашай школе для своеасаблівага працягу работы ў інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы ва ўстанове адукацыі на ранняй стадыі выяўлення прыкмет дэсацыялізацыі”, які ажыццяўляўся ў 2020—2023 гадах. Наш куратар, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры псіхолага-педагагічнага суправаджэння адукацыі факультэта прафесійнай самарэалізацыі ГрАІРА Галіна Якаўлеўна Бархерыт станоўча ацаніла дзейнасць у рамках праекта. Такім чынам, мы выйшлі на новую ступень, стварыўшы цэнтр эфектыўных педагагічных практык “Змяненне сацыяльнай накіраванасці паводзін навучэнцаў з дапамогай фарміравання інтэгратыўных якасцей асобы”. Калі гаварыць простымі словамі, то мы працуем з навучэнцамі, якія знахо­дзяцца на ўліку, з якімі вядзецца індывідуальна-прафілактычная работа.

Па словах Юліі Мар’янаўны, асаблівасць дзейнасці ў тым, што з гэтай катэгорыяй дзяцей можна працаваць па-іншаму, не так, як раней:

—  Дзіця здзейсніла проціпраўны ўчынак, і мы пачынаем працаваць над тым, каб выкараніць адмоўныя якасці асобы навучэнца. Зараз мы дзейнічаем інакш: падкрэсліваем і развіваем станоўчыя асабістыя якасці дзіцяці. Мая работа як псіхолага заключаецца ў тым, каб дасведчана правесці дыягностыку, падабраць адпаведны інструментарый, вы­явіць тое лепшае, што ёсць у дзіцяці, і абапірацца на гэтыя якасці, развіваць іх. Быва­юць розныя прычыны здзяйснення правапарушэння падлеткам, як і фактары, якія ўплываюць на яго. Важна заўважыць тое добрае, што ёсць у дзіцяці, і падтры­маць гэта.

Юлія Мар’янаўна расказвае, як гэта можа быць на практыцы. Напрыклад, у школе вучыцца вельмі творчы хлопчык Ягор, які шукае ўвагі да сябе, але не ведае, як яе атрымаць, заўсёды знаходзіцца ў цені. Каб падтрымаць творчыя памкненні навучэнца, яго прыцягваюць да выступленняў на школьных канцэртах, нават на ранішніках у пачатковых класах. І вось яна — сітуацыя поспеху для канкрэтнага дзіцяці. Ягор раскрываецца, яго заўважылі. Пасля падлетак паступае вучыцца ў Ашмянскі каледж, набывае рабочую спецыяльнасць і, заходзячы ў школу на канікулах, дзеліцца з педагогамі, што выступае на сцэне ў гэтай установе адукацыі.

— Мне грэе душу, што ўдалося знайсці кантакт з дзіцем з няпростай сямейнай гісторыяй: Ягора выхоўваў ­адзін бацька пасля смерці мамы хлопчыка, — дзеліцца суразмоўніца. — Для мяне важна падкрэсліць, што мы не ўпусцілі гэтага навучэнца, разгледзелі ў ім талент і развілі яго, далі магчымасць праявіць сябе. У каледжы юнак ужо не баяўся заявіць пра ўласныя інтарэсы.

Галоўным вынікам сваёй работы педагог-псіхолаг лічыць той факт, што дзіця, з якім працуюць у рамках цэнтра эфектыўных педагагічных практык, не здзяйсняе правапарушэнні паўторна. Адна з задач цэнтра — метадычная работа: выступленні на міжведамасных семінарах у раёне з удзелам супрацоўнікаў ІСН і КСН. Звяртаюцца па дапамогу да Юліі Мар’янаўны, якая з’яўляецца кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-псіхолагаў, і калегі ў індывідуальным парадку. І тут, падбіраючы матэрыялы, важна ўлічваць, з якой сям’і дзіця, з якім право­дзіцца работа, якое правапарушэнне яно здзейсніла і г.д.

— Зразумела, што наша работа заключаецца ў тым ліку ў прафілактыцы здзяйснення правапарушэнняў непаўналетнімі, — гаворыць Юлія Бернюкевіч. — Яна складаецца з выступленняў на класных гадзінах, правядзення заняткаў з элементамі трэнінгаў. Дзеці любяць заняткі з метафарычнымі картамі, а сухая тэорыя, калі псіхолаг нешта манатонна расказвае, ім зусім не падабаецца. Каб не дапусціць праяўлення булінгу ў нашай школе, у пачатку навучальнага года прашу навучэнцаў запоўніць распрацаваную мной анкету.

У мікрараёне школы пражываюць сем’і розных катэгорый, ёсць і мнагадзетныя. Злосных правапарушальнікаў, па сведчанні педагога-псіхолага, ва ўстонове адукацыі няма. Ідзе актыўнае супрацоўніцтва з інспекцыяй па справах непаўналетніх.

— Асноўныя правапарушэнні, якія здзяйсняюць нашы навучэнцы, — гэта дробнае хуліганства, ужыванне спіртных напіткаў, знаходжанне без дарослых на вуліцы пасля 23 га­дзін. Бываюць і дзіўныя выпадкі. Так, нашу навучэнку тата вучыў вадзіць аўтамабіль. Ехалі па лясной дарозе, тата сядзеў побач у машыне. Адкуль у лесе ўзяліся супрацоўнікі ДАІ? А дзяўчынка, між іншым, выдатна вучыцца. Такі збег акалічнасцей, але гэта правапарушэнне, мы павінны рэагаваць і праводзіць з дзіцем індывідуальна-прафілактычную работу, — падсумоўвае Юлія Мар’янаўна.

Наталля КАСТЭНКА
Фота Алега ІГНАТОВІЧА

 Анкета “Булінг у школе” ад Юліі Бернюкевіч

Дорогой друг! Эта анкета поможет нам понять, как дети чувствуют себя в школе и встречаются ли случаи травли (буллинга). Пожалуйста, отвечай честно. Анкета не анонимная, чтобы взрослые могли помочь, если потребуется.

ФИО ученика: __________________. Класс: _______. Возраст: _______.

  1. Чувствуешь ли ты, что тебя специально обижают, дразнят или унижают другие ученики?

а) нет, не бывает; б) иногда (1—2 раза в месяц); в) часто (несколько раз в неделю);
г) постоянно (почти каждый день).

  1. Если ты сталкивался(ась) с издевательствами, в какой форме это происходило?

а) обзывания, насмешки; б) толчки, удары, порча вещей; в) снимали или выкладывали видео/фото без разрешения; г) писали гадости в интернете, чате, соцсетях; д) отталкивали, не принимали в компанию; е) другое. ___________________________________.

  1. Ты знаешь, что такое буллинг (травля)?

а) да; б) нет; в) примерно представ-
ляю.

  1. Где это чаще всего бывает?

а) в школе (в классе, на перемене, в раздевалке и т.д.); б) на улице, во дворе; в) в интернете; г) другое. _______________________.

  1. Случалось ли, что тебя обижали учителя или другие взрослые в школе (насмешки, крики, унижения)?

а) да, часто; б) иногда; в) нет, не случалось.

  1. Как ты обычно поступаешь, если тебя обижают?

а) стараюсь не обращать внимания; б) говорю взрослым (учителю, родителям, психологу); в) защищаюсь сам(а); г) ничего не делаю, потому что все равно не поможет;
д) другое. ____________________________.

  1. Кто, по твоему мнению, чаще всего помогает остановить травлю?

а) учителя; б) родители; в) друзья;
г) школьный психолог; д) никто не помогает; е) другое. ___________________________.

  1. Как ты думаешь, почему некоторые ребята обижают других?

 а) им скучно, хотят показать себя; б) хотят казаться сильнее; в) не умеют по-другому решать конфликты; г) сами были обижены;
д) другое. ____________________________.

  1. Что, по твоему мнению, может помочь прекратить буллинг в школе?

а) вовремя заметить и поговорить с участниками; б) рассказать взрослым; в) наказать тех, кто обижает; г) чаще проводить беседы, классные часы; д) другое. ___________________________________________.

  1. Если с тобой случается неприятная ситуация, знаешь ли ты, к кому в школе можно обратиться за помощью?

а) да, знаю точно; б) вроде знаю, но не уверен(а); в) нет, не знаю.

Спасибо за ответы! Если тебе сейчас неприятно, тревожно или ты чувствуешь, что тебя кто-то обижает, — обратись к школьному психологу или классному руководителю. Ты не один(а), помощь ря-
дом.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: