Пытанне – адказ. Ці можа выпускнік дзіцячага сада наведваць яго летам?
18.05.2026
Пытанне: у дашкольных установах адукацыі ў маі традыцыйна праходзяць святочныя ранішнікі з нагоды заканчэння дзіцячага сада і выпуску ў школу. Ці могуць выхаванцы-выпускнікі летам яшчэ наведваць дзіцячы сад?
Адказвае начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:
– Пасля таго, як у дзіцячых садах пройдуць святочныя ранішнікі, выхаванцы маюць поўнае права наведваць дзіцячы сад да 31 жніўня. Адлічэнне дзіцяці з дашкольнай установы адбываецца толькі па ініцыятыве бацькоў і толькі на падставе іх пісьмовай заявы.
Згодна з Кодэксам РБ аб адукацыі, у дзіцячых садах устаноўлены летнія канікулы працягласцю тры летнія месяцы, у час якіх заняткі не праводзяцца, але дзеці наведваюць установу. Мэтамі дзейнасці ўстановаў дашкольнай адукацыі ў летні перыяд з’яўляюцца захаванне і ўмацаванне фізічнага здароўя выхаванцаў, іх эмацыйнага дабрабыту, выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці. У час канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў і ўмове захавання санітарных патрабаванняў з улікам сітуацыі, якая склалася, дапускаецца перафарміраванне групаў установы адукацыі або іх закрыццё.
Источник: https://diatlovonews.by
