РУС БЕЛ ENG 中文

Напярэдадні новага навучальнага года ў розныя рэгіёны краіны адправіліся 22 школьныя аўтобусы

01.08.2025

 

Гродзеншчына атрымае 13 аўтобусаў, вырабленых на ААТ «Брэстмаш», Віцебшчына, Магілёўшчына і Мінск — 9 аўтобусаў з пад’ёмнікамі для інвалідаў. Новы транспарт заменіць састарэлы, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

— Абнаўленне транспартных сродкаў для падвозу дзяцей ажыццяўляецца ў рамках дзяржаўнай праграмы, разлічанай на 2025—2030 гады, — расказаў начальнік аддзела кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства адукацыі Аляксандр Бачкоўскі. — Акрамя школьных аўтобусаў, установы адукацыі атрымліваюць транспарт, аснашчаны спецыяльным абсталяваннем, для перавозкі пасажыраў з асаблівымі фізічнымі патрэбамі. Якасцю тэхнікі ў рэгіёнах задаволены.  

— За тры гады наша прадпрыемства вырабіла каля 150 школьных аўтобусаў, — паведаміў дырэктар ААТ “Брэстмаш” Іван Ганчыц. — Чарговая партыя выпушчана датэрмінова. У жніўні ўстановы адукацыі краіны атрымаюць яшчэ больш за 20 аўтобусаў. Аўтатранспарт, прызначаны для перавозкі 12 дзяцей, 4 дарослых і вадзіцеля, цалкам адпавядае неабходным патрабаванням. Плануем пашырыць лінейку прадукцыі, што дазволіць павялічыць колькасць месцаў у кабіне.  

Па словах кіраўніка, работнікі завода добра разумеюць сацыяльную адказнасць за выраб школьных аўтобусаў, тэхнічнае аснашчэнне і эксплуатацыя якіх маюць пэўныя асаблівасці, звязаныя найперш з бяспекай. Таму любоўю і клопатам пра дзяцей прасякнута літаральна кожная дэталь у транспартным сродку.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: