Пра работу з высокаматываванымі вучнямі, лялькатэрапію і не толькі: агляд красавіцкага дадатку «Псіхолаг у школе»
08.04.2025Прафілактыцы крызісных станаў навучэнцаў варта ўдзяляць максімум увагі. Гэта добра ведаюць у гімназіі Смаргоні, дзе ўжо другі раз за бягучы навучальны год праводзяць месячнік па гэтай няпростай тэме.
Педагог-псіхолаг смаргонскай гімназіі Наталля Молчан падзялілася арыгінальнымі ідэямі арганізацыі прафілактычнай работы з высокаматываванымі навучэнцамі. Акцыі, трэнінгі, конкурсы і нават спартыўныя спаборніцтвы – можна выкарыстаць самыя розныя формы работы. Галоўнае – далучыць да ўдзелу навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў.
Аб асаблівасцях работы са страхам у дзецяй з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у прыватнасці аб прымяненні арт-тэрапеўтычных методык і лялькатэрапіі, расказала педагог-псіхолаг ЦКРНіР г.п. Вялікая Бераставіца Алена Ісакава. А педагог-псіхолаг сярэдняй школы № 13 Жлобіна імя В.В. Гузава Таццяна Говар паведаміла пра выдатны алгарытм паводзін педагога ў канфлікце з бацькамі навучэнцаў: выслухаць – папрасіць прабачэння – прапанаваць рашэнне.
Наш пастаянны аўтар педагог-псіхолаг дзіцячага сада № 161 Мінска Наталля Стэльмах прапануе матэрыялы ў рубрыцы «Ведаю – хачу падзяліцца». Калегі могуць узяць на заметку яе вопыт арганізацыі псіхалагічнага тэатра ва ўстанове дашкольнай адукацыі з дапамогай «Эмацыянальных лялек» – унікальнай распрацоўкі Наталлі Іванаўны.
Источник: https://nastgaz.by