РУС БЕЛ ENG 中文

У чарговым выпуску «Партфоліа»: майстар-клас «Эфект натоўпу» і метадычны квест для маладых настаўнікаў

28.02.2025

Лютаўскі выпуск метадычнага дадатку «Партфоліа» ў «Настаўніцкай газеце» — шчодры на імёны і эфектыўны педагагічны вопыт.

Адкрывае чарговы выпуск матэрыял настаўніцы рускай мовы і літаратуры Таццяны Істрацьковай і дырэктара гімназіі № 2 Ваўкавыска Аляксандра Лічыка пра метадычныя выезды «жураўлёў» у Гродзенскую вобласць, дзе настаўнікі падзяліліся вопытам арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці і разважалі пра інструменты вымярэння прафесійнага майстэрства педагогаў.

Пра асаблівасці правядзення мінскага гарадскога конкурсу «Акадэмія ўрока» і яго першага выпрабавання, метадычнага батла «Крытэрый якаснага ўрока — гэта…», — у матэрыяле Наталлі Калядзіч.  

Намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце гімназіі № 1 Ваўкавыска член клуба «Крыштальны журавель» Алена Аскірка дзеліцца сваімі напрацоўкамі ў рабоце з педагогамі. Такая форма, як метадычны квест, выкарыстоўваецца ва ўстанове адукацыі ўжо два гады і дазваляе арганізаваць навучанне маладых настаўнікаў, абмен вопытам паміж педагогамі, якія маюць аўтарскія напрацоўкі, прэзентацыю лепшых дасягненняў самых дасведчаных, а галоўнае — дае магчыасць зрабіць усё гэта ў камфортным рэжыме, у зручны час і падчас зносін з калегамі.

Майстар-клас «Эфект натоўпу» па выкарыстанні практыка-арыентаваных заданняў для фарміравання чытацкай адукаванасці навучэнцаў  прапануе настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 8 Магілёва Лілія Манкевіч. А настаўніца біялогіі з гімназіі Быхава Настасся Адамчанка дзеліцца вопытам выкарыстання інфаграфікі на занятках. Магчымасці штучнага інтэлекту дэманструе настаўніца гісторыі Дуброўскай сярэдняй школы Лельчыцкага раёна Марыя Шпакоўская. Квест на веданне роднай мовы прапануе калегам метадыст Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Мойса.

Пра вопыт работы ў інжынерных класах і аб’яднанні па інтарэсах па робататэхніцы настаўніка фізікі сярэдняй школы № 4 Століна Аляксандра Страхі чытайце ў рубрыцы «Школьны фізмат».

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: