Бяспечныя канікулы: рэкамендацыі па арганізацыі выхаваўчай работы ў школах
24.12.2024Міністэрства адукацыі падрыхтавала рэкамендацыі па арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў перыяд зімовых канікул, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.
У 2024/2025 навучальным годзе зімовыя канікулы пройдуць з 25 снежня 2024 года па 7 студзеня 2025 года.
Згодна з дакументам, напярэдадні зімовых канікул педагагічным работнікам неабходна правесці прафілактычныя гутаркі па правілах бяспечных паводзін, прафілактыцы траўматызму, папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, навучанні навыкам самазахавальных паводзін, неабходнасці захавання норм паводзін у грамадскіх месцах, акцэнтаваць увагу на абавязковым выкарыстанні навучэнцамі святлоадбівальных элементаў.
Пры гэтым неабходна кіравацца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2022 № 227 “Аб зацвярджэнні правіл бяспекі, правіл расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з навучэнца-
мі”.
Планаванне выхаваўчай работы ў канікулярны час ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гадавым планам работы ўстановы адукацыі, з улікам цыклаграмы мерапрыемстваў выхаваўчай накіраванасці, прымеркаваных да дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных дат.
Пры планаванні выхаваўчай работы абавязкова ўлічваюцца запыты і пажаданні навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, выбар форм дзейнасці ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове. Інфармацыя аб пазавучэбных мерапрыемствах павінна быць размешчана на інфармацыйных стэндах, сайтах устаноў адукацыі, даведзена да ведама бацькоў на агульнашкольных і класных бацькоўскіх сходах.
У рэкамендацыях падкрэсліваецца, што прыярытэтным напрамкам выхаваўчай работы з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці вучняў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. У дні зімовых канікул у рамках падрыхтоўкі да святкавання 80-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне рэкамендуецца арганізаваць удзел навучэнцаў у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе — 80!”.
Пры арганізацыі выхаваўчай работы на зімовых канікулах неабходна ўдзяліць увагу выхаванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў, а таксама культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця праз:
- мерапрыемствы па навучанні навыкам бяспечных паводзін у інтэрнэт-прасторы і мінімізацыі рызык, звязаных з прычыненнем інфармацыяй шкоды здароўю, фізічнаму, інтэлектуальнаму, псіхічнаму, духоўнаму і сацыяльнаму развіццю навучэнцаў, — дыспуты, гутаркі “Інтэрнэт: плюсы і мінусы”, “Віртуальнасць ці рэальнасць”;
- заняткі па навучанні навыкам бяспечных паво-
дзін у інтэрнэце, азнаямленні з адказнасцю за парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне інфармацыйнай і медыйнай прасторы, у тым ліку з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і інш.; - рэспубліканскія прафілактычныя акцыі “Канікулы без дыму і агню!”, “Бяспечныя канікулы”, “Бяспечны Новы год” і інш.;
- спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы: спаборніцтвы па рухавых гульнях “Вас выклікае Спартландыя!”; рэспубліканскія спаборніцтвы “Снежны снайпер” і інш.
Канікулярны перыяд патрабуе ад класных кіраўнікоў, педагогаў сацыяльных, педагогаў-псіхолагаў, іншых педагагічных работнікаў асаблівага кантролю ў дачыненні да дзяцей сацыяльна неабароненых катэгорый. Варта забяспечыць іх максімальную занятасць, праводзіць індывідуальную выхаваўча-прафілактычную і карэкцыйную работу, прыцягваць да ўдзелу ў розных пазавучэбных мерапрыемствах.
Падчас зімовых канікул ва ўстановах адукацыі арганізуюцца аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей. Неабходна стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для аздараўлення, адпачынку, рацыянальнага выкарыстання канікулярнага часу навучэнцаў.
Правядзенне розных мерапрыемстваў у перыяд зімовых канікул павінна грунтавацца на стварэнні максімальна бяспечнага асяроддзя для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Источник: https://nastgaz.by